Наверх
EUR 2.2803
USD 2.0584
RUB(100) 3.0864
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Чорныя капальнікі: хто яны?

19 июля 2019 12:32
368
Поделиться:

Чорныя капальнікі. Ілюстрацыйнае фота

Згодна з сайтам УУС Гродзенскага аблвыканкама, у Мастоўскім раёне затрымалі 63-гадовага мужчыну, якога падазраюць у незаконным абароце зброі і боепрыпасаў.

Мужчына дома захоўваў чатыры артылерыйскія снарады, траціл і часткі агнястрэльнай зброі часоў апошняй вайны.
Па версіі міліцыі, чалавек знайшоў іх на месцы баявых дзеянняў. Згодна з адпаведным артыкулам КК РБ, ён можа быць пазбаўлены волі да 10 гадоў з канфіскацыяй. Такі тэрмін прадугледжаны законам за паўторныя дзеянні.

У 2010 годзе ён атрымаў тры гады за незаконнае захоўванне вінтовак, рэвальвераў і патронаў. Паведамленне сведчыла, што затрыманы так званы чорнакапальнік.

Паняцце «чорнакапальнік» вельмі шырокае. Яно мае некалькі накірункаў: чорныя археолагі, скарбашукальнікі ды трафейшчыкі. Затрыманы адносіцца да апошняй катэгорыі, якіх іншы раз называюць баявікамі, чорнымі следапытамі або дзігерамі. Яны вядуць пошукі на месцы баёў, пераважна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Існуе думка, што назва «чорныя следапыты» паўстала як супрацьлегласць «чырвоным следапытам» савецкіх часоў. Ніколі не пагаджуся, што праз столькі гадоў пасля вайны ў зямлі можна знайсці дзейны снарад ці іншую зброю. Маю ў гэтай справе вопыт. Займаўся тым, як і мае аднагодкі, недзе ў сярэдзіне 60-х.

Ілюстрацыйнае фота

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе каля вёскі Дашкаўцы Мастоўскага раёна адбыўся трохдзённы бой між расійскімі і нямецкімі войскамі. Першыя трымалі абарону ў два эшалоны з поўным профілем фартыфікацыі (рэшткі іх можна пабачыць і цяпер). Бой быў жорсткі. Як сведчаць крыніцы, з абодвух бакоў загінула не меней за тысячу чалавек. Наша дзіцячая цікавасць да таго, што страляе і бухае, была нястрымнай, і мы капалі. Адкопвалі з`едзеныя ржою снарады, узрывальнікі. Пасля гэта ўсё ішло ў вогнішча, і мы смакавалі выбухі. Трапляліся вінтоўкі, але прыклад іх быў згніўшы. Адно, што памятаю, знайшлі скрынку патронаў ад кулямёта максім у добрым стане. Цяпер я разумею, чым мы рызыкавалі, але, дзякуй богу, усё абышлося.

Што такое сапраўды «чорныя капальнікі», усвядоміў у сярэдзіне 70-х. І вось як. У 30-я гады польскія ўлады правялі перазахаванне разрозненых магіл. Непадалёку ад чыгуначнага пераезда каля вёскі Мікелеўшчына ўзніклі нямецкія могілкі. У сярэдзіне 70-х гадоў тут сталі спыняцца машыны з літоўскімі нумарамі і… з`яўляцца раскапаныя магілы. А што да вызначэння месца баёў, то дастаткова ўзяць кнігу «Памяць» канкрэтнага раёна, і там дакладна ўказана, дзе тыя баі адбываліся. А далей — справа тэхнікі.

Чорныя археолагі маюць шмат накірункаў і назваў: архі, капальнікі, палявікі, лесавікі, курганшчыкі, бугравікі. Яны — хто асобна, іншыя групамі — займаюцца пошукам артэфактаў (прадметаў даўніны).

У чорных археолагаў ёсць адгалінаванне — скарбашукальнікі. Яны вядуць пошук (так званы чос) па мясцінах былых панскіх маёнткаў ці па закінутых вёсках. Гэта дамушнікі, гарышчнікі ды падпольшчыкі. Дзігеры даследуюць падзямеллі. Ёсць і такія, хто займаецца падводнымі пошукамі — дайверы. Усім ім дапамагае сучасная тэхніка.

Для прыкладу, ужо каторы год ад пачатку вясны да першага снегу каля вёскі Алешавічы, дзе было радавое памесце знатнага роду Незабытоўскіх, можна бачыць на палях людзей з металашукальнікамі. У зоне Ліпічанскай пушчы даводзілася бачыць закінутыя дамы, у якіх пэўны вугал каля падрубы быў выпілаваны. Як высветлілася, справа ў тым, што ў свой час гаспадары, будуючы хату, па традыцыі ў пэўны вугал закладвалі срэбныя манеты.

Даўніна запатрабаваная, дае прыбытак ды вымушае людзей ісці на парушэнне закону.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание