Наверх
EUR 2.2794
USD 2.0546
RUB(100) 3.1313
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Чорт

22 июля 2019 11:30
184
Поделиться:

На драўляным самакаце. Малюнак Яўгена Іванова

Калі наступаюць цёплыя вясновыя дні, то ў дварах вялікая колькасць малых дзетак ганяе на самакатах і роварах. А ў дзіцячых магазінах і на рынках вялікая колькасць самакатаў розных па колеры, з металапластыку і металу на розны ўзрост.

…Успамінаецца маё дзяцінства. Такіх самакатаў у нас не было. Праўда, у майго аднагодкі Генкі Калесніка быў самаробны самакат. Няхітрая прылада была зроблена з дзвюх дошак, злучаных пад вуглом, і трэцяй — рулявой, з двух калёс, выразаных з сасновага кругляка і абабітых гумай ад зношанай апоны ад аўтамабіля «Віліс». Самакат быў без тармазоў.

Недалёка ад вёскі Піронім знаходзіўся хутар Камара Якуба. Гару, парослую сасновым лесам, за гасцінцам Слонім — Казлоўшчына, насупроць хутара, называлі Якубавай. А з гары проста на хутар пралягла даволі шырокая ўтаптаная сцежка.

Было гэта дзесьці ў год смерці Іосіфа Сталіна (1953). З гэтай гары на Генкавым самакаце многія хлапчукі хацелі з`ехаць. Адны з іх падалі, а другія наогул баяліся спрабаваць. А вось Генка на самакаце смела з`язджаў з гэтай крутой горкі, ну проста чорт. Так і замацавалася за ім гэтая мянушка.
Даўно ўжо няма хутара, выразаны стары лес, ужо вырас новы малады. Праз гару пралягла лінія 330 кВ Баранавічы — Гродна, пад ёй — шырокая паласа без лесу. А гару так і называюць Якубавай.

Вечным сном спіць на Дзераўноўскіх могілках Генка Чорт. Ужо ніхто з малодшага пакалення аднавяскоўцаў, якія прыязджаюць на правадную нядзелю пасля Вялікадня наведаць магілы продкаў, не ведаюць, чаму яго звалі Чорт.

Вёска вымірае. Моладзь раз`ехалася па ўсім былым Саюзе. Многа аднавяскоўцаў жыве ў Слоніме, Баранавічах, Мінску, Гродне.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание