Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Залаты гусак. Ці заўсёды спажывец павінен плаціць?

22 июля 2019 11:14
Поделиться:

Міхаіл Гераська ў рэдакцыі «ГС» расказвае сваю водаправодную гісторыю

Больш як паўтары тысячы рублёў штрафу налічыў водаканал слонімскаму пенсіянеру за водаправодны гусак, якім той не карыстаўся з 2008 года.

Сёлета 31 траўня да Міхаіла Гераські на Чырвонаармейскую, 242 у Слоніме завіталі кантралёры Слонімскага водаканала Т.Д. Рубец і Е.В. Ёрш. Па словах Міхаіла Іванавіча, дзяўчаты агле­дзелі водаправодную гаспадарку і далі яму на подпіс паперку-прадпісанне, каб да 13 чэрвеня ён з дапамогай іх службы ліквідаваў у сябе на надворку стары водаправодны гусак.

— Я спачатку ўзрадаваўся і падпісаў тую паперку і яшчэ адну, якую яны падсунулі, не даўшы прачытаць. Бо з гэтым старым водаправодным гусаком гісторыя цягнулася яшчэ з 2008 года, калі я правёў у бацькоўскую хату, якую атрымаў у спадчыну, новы водаправод, — расказвае Міхаіл Іванавіч. — Якраз на той момант, калі работнікі водаканала праводзілі ў хату ваду, я ляжаў у шпіталі. Калі выпісаўся і прыехаў дамоў, убачыў, што стары гусак застаўся на месцы. Спытаў у жонкі, чаму яго пакінулі, але яна толькі плячыма паціснула. Тады я пазваніў у водаканал і сам прасіў, каб прыехалі і зрэзалі яго. «Слухай, а ён табе перашкаджае? У нас цяпер няма часу. Будзе час, як-небудзь заскочым, адрэжам», — сказалі мне тады тыя хлопцы. Але ні ў той год, ні пасля, колькі я ні тэлефанаваў у водаканал, ліквідаваць стары гусак, які ў свой час правялі на надворак і якім карысталіся да самай смерці мае бацькі, ніхто не прыехаў. Таму я і ўзрадаваўся, што нарэшце яго прыбяруць. Дзяўчаты папярэ­дзілі, што за ліквідацыю і прыезд брыгады водаканала я мушу заплаціць, а гусак яны апячаталі. Я ж ведаю, што за ўсё патрэбна плаціць, і плачу па рахунках спраўна. Запазычанасці за ваду не маю. І вось 4 чэрвеня водаканал агаломшыў мяне пісьмом, што за самавольнае (як яны пішуць) падключэнне да цэнтральнага водаправода я павінен заплаціць 1 541 рубель 48 капеек.

Якое самавольнае падключэнне?! Водаканал жа праводзіў бацькам той металічны водаправод, а потым водаканал жа яго і не прыбраў за сабой, калі за мае немалыя грошы правёў мне новы водаправод! 11 гадоў той гусак стаіць без работы і без патрэбы, толькі месца займае, дык за што я ім павінен тут плаціць?.. Я з тым іх пісьмом паехаў на прыём да дырэктара водаканала. Той выслухаў маю гісторыю і сказаў, што нічым мне не дапаможа, я павінен ім заплаціць, бо ёсць складзены на мяне кантралёрамі акт і ёсць іх правілы карыстання цэнтральнымі сістэмамі водазабеспячэння, якія я парушыў.

Тады ад дырэктара я паехаў на кансультацыю да адваката, за што заплаціў 50 рублёў. Адвакат параіла збіраць дакументы ды напісаць у водаканал пісьмо са сваімі аргументамі супраць гэтага неправамернага патрабавання плаціць за гусак, якім я не карыстаюся. Я так і зрабіў. У адказе на мой ліст намеснік дырэктара Ямелін нічога новага не напісаў, а толькі папярэдзіў, што яны будуць звяртацца ў суд, калі я не заплачу… Я ўжо не ведаю, куды і да каго звяртацца са сваёй праблемай, таму і прыйшоў да вас у рэдакцыю.

— Відавочна, што Вам прыйдзецца даказваць у судзе, што не карысталіся старым водаправодам, які забыліся ці не захацелі ў свой час заварыць спецыялісты водаканала. А што ўласна з самім тым гусакам цяпер?

— Прыехала брыгада ў паня­дзелак, 8 ліпеня. Яны толькі адкрылі люк. А мой сын, зваршчык, абрэзаў ужо таго гусака. Цяпер стары водаправод нарэшце, пасля 11 гадоў гніення без справы, ліквідаваны. Дык спецыялісты водаканала абяцалі мне прыслаць рахунак за 16 км прабегу машыны і за свой прастой тут. За гэта прыйдзецца заплаціць. А за тое, чаго не было, плаціць не буду. Відаць, буду судзіцца з імі, — расказаў у рэдакцыі «ГС» 10 ліпеня сваю водаправодную гісторыю слонімскі вайсковы пенсіянер-падпалкоўнік Міхаіл Гераська.

Мы абавязкова напішам, чым яна скончыцца. Уражваюць у гэтай і падобных гісторыях правілы і методыка налічэння сумы страт, калі лічаць, працытуем, «па прапускной магчымасці водаправоднага ўводу на ўсё сячэнне трубы 24 гадзіны штосутачна пры хуткасці руху вадзяной плыні 2 м/с цягам 30 сутак».
Гэта ж як патрэбна мясцоваму водаправоднаму манапалісту «любіць» сваіх кліентаў-спажыўцоў, каб налічваць такія сумы страт па такіх правілах і такой методыцы! Правілы гэтыя, дарэчы, зацверджаны пастановай Саўміна ад 30.09.2016 №788.

P.S.
Як паведаміў пазней Міхаіл Гераська, за ліквідацыю гусака водаканал налічыў яму да аплаты 25 рублёў 67 капеек.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание