Наверх
EUR 2.2803
USD 2.0584
RUB(100) 3.0864
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Я гаючай дажджынкай пральюся

23 июля 2019 12:51
135
Поделиться:

Пасля дажджу Ілюстрацыйнае фота

Верш-песня

Да нябёсаў я погляд кідаю

І малійна прашу, і крычу:

«Дай мне, Божухна, дожджык звычайны!

Божа, боль мой сэрцам пачуй!»

Дожджык-дожджык, жывуча праліся

На развіліну лёсу-дарог,

Прынясі мне палёгку ад высяў,

Што знайсці я дагэтуль не змог.

Распусці, дожджык, косы па ветру,

Нібы голейка ніцай вярбы.

Я чакаў цябе, дожджык, дагэтуль,

А ты, пэўна, з дарогі зблудзіў.

Дожджык-дожджык, праліся капежам,

Што крышталем звініць ў ручаях.

Я ў радзімай краіне замежнік,

Трэба дзень ада дня выжываць.

Дожджык мілы, праліся над дахам,

Дзе рыфмуюцца словы ў радках.

Цяжка жыць у няволі, пад страхам

І нудзіцца, употай рыдаць.

Я сплыву ў дажджавых ручаінках,

Дзе шугае ў бязлюддзі рагоз,

Дзе відна крайка небавай сіні,

Дзе не ўбачыш ні крыўды, ні слёз.

На зямліцы бязлюднай спынюся:

Гэта выспа, ці бераг нічый?

А пасля я, у сконе, пральюся

На бацькоўскі спрадвечны спачын…

Я гаючай дажджынкай пральюся

На бацькоўскі спрадвечны спачын.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание