Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
пасмурно
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
пасмурно
17 °C
EUR 2.2758
USD 2.0391
RUB(100) 3.1973
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мова і братэрства

26 июля 2019 17:47
Поделиться:

Аляксей ЯКІМОВІЧ

Я не магу прадказаць вам паводзін Расіі. Яна з`яўляецца загадкай, загорнутай у тайну і змешчанай унутр галаваломкі. Але, магчыма, разгадка існуе. Ключ да яе – нацыянальныя інтарэсы Расіі. У. Чэрчыль, былы кіраўнік Вялікабрытаніі.  

У апошнія гады ад розных дзеячаў, якія жывуць у Беларусі і Расіі, прыходзіцца чуць надакучлівыя фразы, падобныя на заклінанні, што беларусы і рускія – браты, адзін народ.

Нас, канечне, лічаць малодшымі братамі. А помніце, як пішуць пра братоў у рускіх народных казках? «Первый умный был детина, второй был и так и сяк, третий вовсе был дурак». (А. Я.: трэці – малодшы.)

Ці можна верыць гэтым заклінанням, ці адпавядаюць яны сапраўднасці?

Паразважаем разам.

Вядомы расійскі генетык (А. Я.: той, хто займаецца навукай аб законах спадчыннасці і зменлівасці арганізмаў і метадах кіравання імі) і антраполаг (А. Я.: той, хто займаецца навукай аб паходжанні, эвалюцыі чалавека і ўтварэнні чалавечых рас), доктар біялагічных навук прафесар Алена Баланоўская разам з іншымі вучонымі-даследчыкамі напісала манаграфію «Рускі генафонд», у якой пераканаўча даказвае, што група ўсходніх славян, да якіх адносяць беларусаў, украінцаў і рускіх, — міф, выдумка, што ўсходніх славян не было, няма. А. Баланоўская і яе аднадумцы лічаць, што толькі мы, беларусы, з`яўляемся не ўсходнімі, а заходнімі славянамі, вельмі блізкімі да палякаў, чэхаў і славакаў. Рускі народ, на думку Алены Баланоўскай і яе паслядоўнікаў, — гэта фіны, як і насельніцтва Усходняй Украіны, а насельніцтва Заходняй Украіны — сарматы.

Вось такое ў нас братэрства, вось такое народнае адзінства!

Мы ніяк не можам быць адным народам. У нас розныя культуры, розныя мовы, розныя характары, погляды на жыццё, здаўна мы жылі на розных, адасобленых тэрыторыях.

Нашы землі сілком былі далучаны да Расійскай імперыі толькі ў 1795 годзе, у чым Расіі паспрыялі Прусія і Аўстрыя.

Пасля 18-га стагоддзя нейкі час мы жылі разам. Дык што? З-за гэтага нас трэба лічыць адным народам?

Але ж некалі і рускія трыста гадоў трымалі на сабе мангола-татарскае іга.

Як жа паводзілі сябе нібыта адзіныя брацкія народы – беларусы і рускія – на працягу сваёй шматгадовай гісторыі? Скажу коратка: зусім не па-брацку.

Рускі гісторык Ключэўскі падлічыў, што за амаль стагадовы прамежак (1492-1582 г.г.) на вайну Расіі з Вялікім Княствам Літоўскім прыпадае 40 гадоў.

Пачалося з таго, што ў 1492 годзе вялікі князь маскоўскі Іван Трэці заявіў (выкарыстаў міф аб праве Масквы на тэрыторыю ўсёй былой імперыі Рурыкавічаў), што тэрыторыі Беларусі і Украіны належаць яму. Тры вялікія маскоўскія арміі, знішчаючы ўсё на сваім шляху, рушылі на нашу зямлю. Каб неяк спыніць вайну, гаспадар Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр пабраўся дынастычным шлюбам з дачкой маскоўскага валадара Аленай. Але крывавая бойня не спынілася. Гэты нядобры эпізод у нашых адносінах я згадваю ў аповесці «Калі кукавала зязюля». Вось што думае адзін з яе герояў беларус Змітрок: «Чаму вы ўсё лезеце да нас, як мурашы на салодкае? Каторы год ваюеце, з агнём і мячом ідзяце. Нічым вас не ўлагодзіш, як не ўлагодзіў вялікі князь нашага княства Аляксандр, які, каб дагадзіць вам, пасватаўся да дачкі вашага князя Івана Трэцяга Алены. Аддалі вы за яго князёўну, парадніліся. Думалася, што скончыце бясконцыя войны. Але ж не. Зноў пачалі свае паходы, а ваш Іван Трэці прылюдна заявіў: «Дакуль мой конь будзе ступаць, а меч сячы, не дам ім спакою». Нават князёўна Алена не вытрымала, напісала пісьмо, просячы бацьку, каб адумаўся, каб перастаў ваяваць: «От твоих людей упад великий стался, города и волости пожжены, а иные позаседаны и бесчисленный люд в полон поведён».

Возьмем так званую Паўночную вайну (1700-1721 г.г.), якую вёў новы рускі цар Пётр Першы. Цар новы, а адбывалася, як і раней, па-старому. У час гэтай вайны па ўласнаручным загадзе Пятра Першага быў узарваны Сафійскі сабор у Полацку, спалены Орша, Віцебск, Магілёў…

Цяпер прывяду ўрывак з тэксту, які змешчаны ў дапаможніку С. Панова «Гісторыя Беларусі: білеты: 11 клас» (А. Я.: даецца ў маім перакладзе з рускай мовы): «У БССР улада з пэўным недаверам адносілася да насельніцтва, якое пражывала на акупаванай тэрыторыі. Насцярожанымі былі адносіны і да грамадзян, якія падвергнуліся рэпатрыяцыі, гэта значыць да былых ваеннапалонных, грамадзянскіх палонных, бежанцаў і перасяленцаў, што вярнуліся на Радзіму. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва (А. Я.: яно ажыццяўлялася з Масквы) лічыла, што гітлераўская прапаганда на акупаванай тэрыторыі і сярод вывезеных у Германію паспела сфарміраваць у часткі насельніцтва антысавецкія настроі і недавер да камуністычнай партыі». [1, с. 69]

Відаць, з-за гэтага недаверу многія ненавучаныя і не падрыхтаваныя да ваенных дзеянняў беларусы, мабілізаваныя ў Чырвоную Армію з акупіраванай немцамі тэрыторыі, былі накіраваны на самы ўмацаваны і самы небяспечны ўчастак вайны — Усходнюю Прусію, у напрамку Кёнігсберга. Там амаль усе яны і паляглі, як мой дзед па мацярынскай лініі Аляксандр. Адтуль звычайна вярталіся толькі параненыя, пакалечаныя. З маёй роднай вёскі Парэчча ў Чырвоную Армію забралі 23 чалавекі, з іх забіты на фронце 18, 2 вярнуліся пакалечанымі (адзін з перабітаю рукою, а другі без нагі). Жывымі і цэлымі прыйшлі тры мужчыны. Яны па ўзросце не трапілі ў дзеючую армію. Гэтую мабілізацыю я ўспрымаю як знішчэнне беларусаў.

Нехта спытаецца: дык што ж цяпер рабіць?.. Жыць па-суседску, не забываючы пра ўрокі мінулага.

А міф пра братэрства прыдуманы нездарма. Ён дапамагае ворагам беларушчыны знішчаць нашу мову. Яны разважаюць прыкладна так: «У аднаго народа павінна быць адна мова. Якая? Вядома ж, мова старэйшага брата — руская». Такая думка ўбіваецца ў галовы беларусаў з самага маленства.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание