Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2609
USD 2.0494
RUB(100) 3.2096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Вадзяныя выбрыкі Мастоўскай ЖКГ

26 июля 2019 13:13
Поделиться:

Мастоўскія спальныя раёны засталіся без гарачай вады. Ілюстрацыйнае фота

13 ліпеня патэлефанавала знаёмая і паведаміла, што з панядзелка ў горадзе не будзе гарачай вады.

Патэлефанаваў у дыспетчарскую ЖКГ, каб высветліць сітуацыю. Аператар запэўніла, што аб тым ёй нічога невядома. На сайце ЖКГ у рубрыцы «Аб`явы» пра адключэнне вады — ні слова. У панядзелак, 15 ліпеня, гарачай вады ў кранах не стала.

Тэлефаную ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Галоўны спецыяліст аддзела Вольга Дужык патлумачыла, што аб`ява аб тым была надрукавана ў раёнцы. Я прадставіўся як карэспандэнт «ГС» і, адпаведна, паведаміў, што вяду гутарку пад запіс на дыктафон. «Паколькі вы пішаце на дыктафон — казаць нічога не буду!» — пачуў у адказ.

Пасля гэтага вырашыў звязацца з кіраўніком ЖКГ Аляксандрам Касаверскім. Сакратарка першы раз, калі даведалася, хто я і па якім пытанні тэлефаную, адказала так: «Пайду ў кабінет, гляну, ці ён на рабочым месцы». Адказ быў несуцяшальны — няма. Праўда, мікрафон не хлусіў, Касаверскі быў на рабочым месцы. Тое самае, адзін у адзін, было пры другім тэлефанаванні. У трэці раз а палове адзінаццатай сакратарка паведаміла, што Касаверскі праводзіць нараду і затым выязджае ў райвыканкам.

Што да абвесткі, то значна пазней за сам факт адключэння гарачай вады на сайце Мастоўскай ЖКГ з`явілася такая інфармацыя: «В период с 15.07.2019 по 28.07.2019 будет прекращена подача горячей воды для населения г.Мосты и приостановлена работа городской бани. Приносим извинения за временные неудобства. Телефон диспетчерской службы — 115».

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание