
Мікалай Емельянчук запісвае ўспаміны ветэрана вайны. Фота з архіва «ГС»
Бачу постаць Перамогі
На партрэтах ўздоўж дарогі.
Чыйсьці бацька,
Мабыць, дзед,
Маці ды дзіцячы след.
Перамога, Перамога,
Акрываўлена дарога.
Хай пачуюць ва ўсім свеце,
Дзе загінуў кожны трэці.
Здзекі вынеслі і мукі
Дзеці Божыя і ўнукі.
Напамін пра крыж дубовы
І вянец Хрыста цярновы.
Прайшло 75 год.
Адраджаецца народ.
Людзі памятаюць свята,
Бессмяротны шлях салдата,
Подзвігі ды перамогі…
Непакояць зноў трывогі.
Прафашысцкая эліта,
Пэўна што, не ўся дабіта.
Людзей знішчылі маньякі —
Хірасіму, Нагасакі.
І няма у тым сакрэту —
Так надыдзе канец свету.
Ды нашчадкі без дакору
Даць павінны злыдням фору.
Ім жадаем шчырай долі,
Беларусі — міру, волі!
Ветэранам — паклон нізкі!
Парадчэлі жывых спісы.
Памяці аддаць даніну
Моўчкі трэба на хвіліну.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь