Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2609
USD 2.0494
RUB(100) 3.2096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Зараначка

28 июля 2019 13:05
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

— От нешчаслівае дзіця! — шкадавалі малую Ліду Баршчэўскую вясковыя бабы, калі вярталіся з могілак, пахаваўшы яе бацьку. — Дзе цяпер галаву прыхіліць? Адна жыць не будзе, бо ўсяго трынаццаць гадкоў мае… Маці памерла пры родах, а цяпер і бацькі не стала.
— А я ўчора сама чула, як бацькава сястра Ванда, што жыве ў Варковічах непадалёку ад нашых Біцянят, казала, што забярэ дзяўчынку да сябе. Апякунства аформіць.
— Можа, і аформіць, толькі не Лідачка ёй патрэбна, а яе хата. Лепш бы ўжо ў дзіцячы дом забралі, чым жыць у такой радні.
Хто ж яго ведае, дзе лепш, тут адназначна не скажаш, але дзяўчынка і сапраўды стала жыць у цёткі. Яны з мужам былі бяздзетныя, мелі вялікі дом і вялікую гаспадарку, абое працавалі на недалёкім ад вёскі спіртзаводзе.
З першых дзён Ліда зразумела, што яна тут будзе за служанку. Цётка панукала з ранку да вечара, прымушала да ўсякай работы. То летам яшчэ нічога, а як пайшла ў школу, стала проста невыносна. Зусім не было часу, каб зрабіць урокі.
— Заўтра ў школу не пой­дзеш! — заявіла аднойчы цётка. — Будзем бульбу на сотках капаць.
— А ў нас заўтра кантрольная па матэматыцы, я і так па гэтым прадмеце адстаю, можа, хоць двойку справіла б, — нясмела заявіла дзяўчынка.
— Або справіла б, або новую зарабіла б. Усё роўна з тваёй вучобы толку не будзе, бо з самага першага класа перабіваешся з двойкі на тройку. Бацька сам мне казаў…
— Тата даваў шмат часу, каб рыхтавалася да ўрокаў, а вы зусім не даяце…
— Паспрачайся мне тут! Я цябе задарма буду карміць ды апранаць?
— Дык жа хату маю вы забралі і прадалі нейкаму дзя­дзьку. Незаконна гэта. Усе так кажуць…
— То няхай бы гэтыя ўсе цябе і даглядалі, добранькія такія!
Мінула два гады. Дзяўчынка жыла нібы ў якім палоне. Цётка не пушчала на школьныя вечары, ад работы, беднай, не было калі дыхнуць. Ёй не было каму адкрыць сваю спакутаваную душу. А так хацелася, каб хто пашкадаваў, паспагадаў горкаму лёсу. Ліда ні з кім не сябравала, бо аднакласнікі пагарджалі ёй, насміхаліся з беднага адзення, з дрэнных адзнак.
І вось аднойчы, калі вярталася са школы, яе дагнаў на ровары суседскі хлопец Ігар Шукайлік. Ён з бацькамі жыў якраз насупроць цётчынай хаты.
— Здарова, Зараначка! — прывітаў. — Ты такая прыгожанькая, як ранішняя зара. Я даўно гэта прыкмеціў. І твае ружовыя шчочкі, і льняныя косы, і васільковыя вочы запалі мне ў сэрца. Сядай, падвязу дадому.
Гэта былі першыя ласкавыя словы, якія дзяўчынка пачула за доўгі час. На яе твары з`явілася мілая ўсмешка.
— Ну вось ужо і ўсміхаешся, малайчынка! Не трэба сума­ваць, у цябе ж усё жыццё наперадзе!
Ігар быў старэйшы. Ён ужо закончыў школу, ПТВ і працаваў токарам у калгаснай майстэрні, праз пару месяцаў павінен быў пайсці ў армію.
З таго дня яны пачалі сустракацца таемна. Але хіба ў вёсцы што-небудзь можна ўтаіць?
— Ліда, мне не падабаюцца твае паводзіны! — заявіла аднойчы класны кіраўнік Зінаіда Кузьмінічна. — Я павінна сказаць аб гэтым тваёй цётцы.
— Аб чым?
— Сама ведаеш…
Пакуль настаўніца сабралася пагутарыць з цёткай, Ігара забралі ў армію і патрэба ў такой гутарцы адпала сама сабой.
Незадоўга пасля новага года раніцай Ліда прычэсвалася перад люстэркам. Падняла руку з расчоскай, і цётцы кінулася ў вочы яе незвычайная паўната.
— Ты што, цяжарная?!
Ліда маўчала.
— Прызнавайся! І калі гэта так, то месца табе тут не будзе! Не хапала мне яшчэ і твайго байструка карміць!
— Так, я цяжарная…
— Забірайце ад мяне гэту гуляшчую! Не хачу быць апякункай! — крычала яна, бегаючы па інстанцыях. — А не то выганю з хаты і дзверы запру, няхай ідзе куды хоча!
Няшчасная цяжарная дзяўчынка пасялілася ў дзіцячым доме і не ведала, куды дзецца ад насмешак і кпінаў дзяцей, якія там жылі. І каб не выхавальніца Казіміра Антонаўна, то невядома, чым бы ўсё закончылася, бо хадзіла Лідачка як цень, хавалася па цёмных кутках, яе вочы не прасыхалі ад слёз.
— Не гаруй, родненькая, у жыцці ўсякае бывае. Хто ў цябе народзіцца, сынок ці дачушка? Ужо ведаеш?
— Сынок…
— Ну вось, і радасць будзе. Дзеткі — гэта заўсёды радасць.
— Мяне ж выганяць з дзіцячага дома і цётка назад не прыме…
— Не бойся, на вуліцы жыць не станеш. Скажы мне, хто бацька твайго дзіцяткі?
Ліда расказала ўсё як на споведзі. Казіміра Антонаўна пагутарыла з дырэктарам, і яны паехалі да Ігаравых бацькоў, якія ўжо ведалі пра ўсё.
— Мы вырашылі: як толькі Лідачка народзіць дзіцятка, адразу возьмем яе з маленькім да сябе. Будуць у нас нявестка і ўнучак.
— А Ігар ведае?
— А няўжо ж! — запэўніла гаспадыня. — Сказаў, як вернецца з арміі, то яны з Лідачкай пажэняцца. Вось папрасіў, каб мы купілі ёй мабільны тэлефон, і яны змогуць пагаварыць у любы час. А ў суботу ра­зам паедзем у воінскую часць на спатканне з Ігарам. Канешне, калі вы адпусціце Лідачку…
— З радасцю! — амаль у
адзін голас мовілі Казіміра Антонаўна і дырэктар. — Мы вельмі задаволены, што ўсё так вырашылася…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание