Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мастаўлянін — лепшы брамнік Беларусі — вярнуўся

1 августа 2019 13:02
88
Поделиться:

Сяргей Чэрнік

Зусім нядаўна стала вядома, што лепшы ў беларускім футболе брамнік Сяргей Чэрнік падпісаў кантракт са знакамітым БАТЭ.

Факт прыемны, але мала каму вядома, што гэты знакаміты футбаліст — мастаўлянін. І па сённяшні дзень яго бацькі жывуць і працуюць у мястэчку Лунна. Адсюль ён і сам пайшоў у вялікі футбол.

Яго бацькі пасля заканчэння педінстытута былі накіраваны на працу ў Малькавіцкую СШ, што на Мастоўшчыне. Праз некаторы час іх пераво­дзяць у Лунна, дзе бацька займае пасаду дырэктара, а маці настаўнічае.

Бацька Сяргея Віктар Чэрнік — вялікі аматар футболу. Быў час, калі ён як суддзя абслугоўваў матчы нават першай лігі. Ён і стаў першым трэнерам сына і, згодна яго слоў, прапанаваў яму быць брамнікам.

Праз некаторы час Сяргей — навучэнец спартыўнай школы. У 17 гадоў стаў на вароты дубля гродзенскага «Нёмана». З 2010 года выступае за асноўны склад і гуляе там да канца сезона 2013 года. І гуляе паспяхова. У 2011-13 гадах ён лепшы ігрок каманды. У 2013 годзе прызнаецца лепшым брамнікам Беларусі і абараняе вароты зборнай. З 2014 года Сяргей гуляе ў складзе барысаўскага БАТЭ. Зорны час Сяргея Чэрніка наступае ў наступным годзе. Гэта быў матч за валоданне суперкубкам Беларусі. За яго змагаюцца барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр». Асноўны час заканчваецца з лікам 0:0. Пасляматчавая серыя пенальці. Сяргей бярэ тры мячы. І гэта яшчэ не ўсё. У гэтым годзе на пачатку сезона Чэрнік не прабіваемы ў 10 матчах запар. І зноў ён лепшы брамнік Беларусі.

Чалавек заўжды марыць аб лепшым. І Сяргей падпісвае кантракт з французскім клубам «Нансі», камандай першага дывізіёна. Чэрнік, у асноўным, на лаўцы запасных. Каманда гуляе няўдала. Адступае ў другі дывізіён. За тры гады наш легіянер выхо­дзіў на поле толькі ў 33 матчах і прапусціў 41 гол. Кантракт скончыўся, і лепшы ў мінулым брамнік Беларусі вяртаецца ў БАТЭ. Цяпер яму зноў трэба даказваць, што ён лепшы.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание