Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Самота

1 августа 2019 17:28
144
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

На паэтычнай хвалі...

Вечар запаліць зоркі на небе,

Кіне пад ногі жменю расы,

Сумна, журботна і сэрца ў трывозе,

Дзе ж ты, каханая? Дзе гэта ты?

Дзе й па якіх ты блукаеш сцяжынках,

Чым жа акрэслены дзіўны твой шлях?

Выйдзі насустрач, і знікне слязінка,

Што заблішчэла ў цябе на вачах.

Стрэнемся мы каля чыстай крыніцы,

Дзе срэбным струменем вадзічка бруіць,

Будзем піць водар вуснаў сунічных,

Бачыць вачэй васільковы блакіт.

Плечы твае ахіну туманамі,

Пяшчотаю сэрца тваё агарну,

Радасць і шчасце крочыць за намі.

Вер, што кахаю цябе я адну!

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание