Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Быць новаму мосту на Мастоўшчыне?

2 августа 2019 12:54
121
Поделиться:

Мастоўскі мост

У вёсках Масты Правыя і Масты Левыя, што размешчаны на берагах Нёмана, пайшлі чуткі, што побач з існуючым мостам будзе збудаваны яшчэ адзін. Падставай таму сталі пошукавыя работы ў гэтым месцы, якія праводзяць спецыялісты. Казаць, што мост паўстане, рана, бо невядома, якія будуць вынікі работ.

Неабходнасць новага моста відавочная. Ён стаіць на скрыжаванні дарог Гродна-Слонім і Астрына-Ваўкавыск. Апошняя вядзе да КПП «Бераставіца» на мяжы з Польшчай. Рух інтэнсіўны, а прапускная здольнасць цяперашняга моста малая, паколькі ён будаваўся ў часы, калі аўтамабілі былі рэдкасцю.

Яго збудавалі на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Жыхары тутэйшых вёсак ад працы тут мелі ладны прыбытак. Як прыклад, прывесці канструкцыю вагою ў тону конна ад чыгуначнай станцыі за 5 км каштавала 3 злоты, немалыя па тых мерках грошы. Не заставаліся ў накладзе і іншыя работнікі. Кіраўніком пабудовы моста быў бацька вядомага перакладчыка твораў беларускіх пісьменнікаў на польскую мову Чэслава Сэнюха. Пасля пабудовы моста Сэнюх-старэйшы на заробленыя грошы збудаваў уласнымі рукамі ў Любчы пад Навагрудкам дом. З прыходам новай улады ў 1939 годзе падчас вобшуку ў доме Сэнюхаў знахо­дзяць чарцяжы моста. Гэта стала падставай прысуду яго саветамі з матывацыяй, што чалавек меў на мэце ўзарваць тое, што збудаваў. Адбываць пакаранне адправілі ў Сібір, дзе ён неўзабаве памёр.

Мост трывалы і меў стратэгічнае значэнне для ўсіх уладаў, якіх перажыў. У 1968 го­дзе па мосце прайшла калона савецкіх танкаў.

Падчас Другой сусветнай вайны адзін пралёт моста быў узарваны, а пасля адноўлены. У 90-я гады адбылася рэканструкцыя моста. Па два бакі былі ўстаноўлены пешаходныя дарожкі. Гэта пашырала праезджую частку, але не на шмат. Фуры размінуцца на ім не могуць. Існуе таксама абмежаванне па вышыні. Каб не пашкодзіць мост, устаноўлены высотныя шлагбаумы.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание