Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Новы віцэ-мэр Слоніма пакіне скандальнае графіці па-руску: «Дзеля захавання нацыянальна-моўнай згоды ў грамадстве»

2 августа 2019 10:05
997
Поделиться:
У пачатку верасня ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да гэтага свята ў цэнтры горада намалявалі велізарнае графіці — тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Надпіс на ім зрабілі па-руску, але людзі абурыліся: Дзень беларускага пісьменства, дык прычым тут руская мова?!

Тады ўлады Слоніма паабяцалі перарабіць надпіс на графіці да 1 жніўня.

Як высветлілася, новая мятла перадумала выконваць ранейшыя абяцанні. Гаворка ідзе пра намесніцу старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэсу Юшкевіч, якая заняла пасаду з 8 ліпеня 2019 года. Яна курыруе, сярод іншага, і пытанні ідэалогіі.
Вось што адказала Тэрэса Юшкевіч чытачу «Нашай Нівы» Аляксею Дужаму, які пытаўся пра сітуацыю з графіці:

«У апошні час у адрас райвыканкама паступіла некалькі зваротаў наконт захавання надпісу на рускай мове, спасылаючыся на гістарычныя факты і заканадаўства Беларусі, а таксама захаванне нацыянальна-моўнай згоды ў грамадстве. Таму райвыканкамам прынята рашэнне пакінуць без зменаў надпіс на графіці».

***

Тэрэса Юшкевіч нарадзілася ў вёсцы Харужава Ваўкавыскага раёна. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у слонімскай школе №6, пасля намеснікам дырэктара школы па вучэбнай рабоце. У 1995 годзе пераведзена метадыстам у аддзел адукацыі райвыканкама. Тут жа працавала галоўным спецыялістам. З 2012 года ўзначаліла ўпраўленне адукацыі Слонімскага райвыканкама і з’яўлялася яго кіраўніком да цяперашняга прызначэння.
«Наша Ніва»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание