Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
13 °C
Мосты
пасмурно
13 °C
Дятлово
пасмурно
13 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 2.2609
USD 2.0494
RUB(100) 3.2096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Інваліды і дзеці — здабытчыкі грантаў для мастоўскай ЖКГ

4 августа 2019 13:17
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Ужо амаль 10 гадоў Мастоўскае ГУП ЖКГ паспяхова працуе з ЕСПРААН у праектах, звязаных з экалагічнымі праблемамі.

Першы праект па раздзельнаму збіранню смецця быў як ніколі паспяховы. Камунальныя службы для працы атрымалі сучасныя машыны, кантэйнеры ды іншае абсталяванне. Аднак на тым супольная праца ЖКГ і Еўразвяза не скончылася.

У 2017 годзе паўстае праект «Дыспетчарызацыя і аўтаматызацыя сельскіх водазабораў». Праект напісаны прафесійна. Тут і стварэнне пульта прыёму інфармацыі з двума працоўнымі месцамі. Замена донных помпаў на свідравінах. Помпы замянілі мінскія фірмы на вызначаных праектам водазаборах. Сума гэтага праекта склала болей за 130 тысяч даляраў, а яго заяўляльнікам выступіла Мастоўскае аддзяленне таварыства інвалідаў. У праекце гаварылася, што ад яго рэалізацыі болей за паўтысячы мастоўскіх інвалідаў будуць атрымліваць своечасова ваду. Па словах тагачаснага кіраўніка таварыства Анатоля Пугача, яны як арганізацыя самі праект не пісалі і з яго рэалізацыі нічога не займелі.

І вось новы этап супрацоўніцтва.

Праект ЕС «Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне».

У ліпені 2017 года Мастоўскі райвыканкам разам з МАГА «Экапартнёрства» атрымалі перамогу і грант Еўрасаюза ў конкурсе праектных прапаноў у межах тэматычнай праграмы «Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя ўлады».

Праект разлічаны на тры гады. Бюджэт сягае 645 тысяч еўра.

Мэты, на якія пойдуць такія вялікія грошы, — гэта ўмацаванне ролі мясцовых органаў улады ў развіцці празрыстага і заснаванага на ўсеагульным удзеле ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне.

І гэта яшчэ не ўсё. Сярод заяўляльнікаў — Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Дзеткі сваю місію выканалі. Сярод іх быў праведзены конкурс на лагатып гэтай ініцыятывы. Ім стаў «Зялёны рак». Пераможцы атрымалі падарункі. Астатнія заяўляльнікі будуць падымаць ролю мясцовых органаў улады ў дасягненні мэтаў праекта больш чым за паўмільёна еўра.

Яшчэ адзін праект, з якім нядаўна перамаглі на конкурсе мастоўскія інваліды — гэта пілотная ініцыятыва «Скарачэнне выкідаў парніковых газаў за кошт устаноўкі цеплавой помпы на ачышчальных збудаваннях каналізацыі горада Масты».

Сума праекта не называецца. Але тут трэба ўзгадаць, што ачышчальныя збудаванні ў Мастах знаходзяцца непадалёку ад Нёмана і іх даўно варта было б перанесці ў іншае месца, дзе дарэчы было б устанавіць і тую праектную цеплавую помпу.

Усе гэтыя праекты напісаны вельмі добра пераканаўча, але мясцовыя праблемы праз іх, на жаль, не вырашаюцца.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание