
Ілюстрацыйнае фота
Патрыярхат і перавага
Баба смажыць у печы пеўня,
Гаспадыня яна, напэўна.
За ёй крочыць гаспадар,
Сваёй хаты уладар.
Пробу зняць павінен дзед,
А маладыя пхнуцца ўслед,
Дык ён у рукі — чарпака!
Сын і ўнукі — драпака!
Бо закон патрыярхату
Існаваў, жылі без блату.
І парадак быў заўсёды:
Са старымі — мір і згода,
Бо жыццёвая разора
Маладым заўжды апора.
Працавітыя ў пашане,
Гультаёў — на пакаранне.
Ды надышоў той змрочны дзень:
Сёння наш дзядуля — пень.
Росквіт, «поспеху» сакрэт:
З глузду з`ехаў белы свет!
…Ёсць карысная заўвага —
За хлуснёю перавага.
Свой лёс
Жывём ў аднолькавых умовах,
Але у кожнага — свой лёс.
Адны жывуць сабе ў харомах,
Другіх занесла — як на плёс.
Так выраслі жалобы нашы!
Жыцця ж узровень — не узрос.
Несправядлівасці ахвяры,
А спішуць ўсё… на марны лёс.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь