Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мары павінны здзяйсняцца

6 августа 2019 12:22
91
Поделиться:

Мацвей Кавалевіч

Мары павінны здзяйсняцца. Так заўсёды гаворыць мой тата. Упэўнены ў гэтым і я. Але аб усім па-парадку.

Калі мой тата быў маленькім, прыкладна такім, як я цяпер, то ўжо тады дакладна ведаў, кім хоча стаць. З прафесіяй, канечне, ён яшчэ не вызначыўся, але яму падабалася майстраваць. Вясной неабходна шпакоўні для птушак прынесці ў школу? Калі ласка. Дапамагчы адрамантаваць плот? Ужо цягне малаток і цвікі. Бабулям лавачку зрабіць? Ён ужо тут як тут.

Усе вакол казалі, што гэты хлопчык будзе цесляром ці сталяром. Адзін толькі тата не ведаў. І вось адзін выпадак дапамог бацьку вызначыць сваю будучую прафесію.

У Тузіка, яго вернага сябра, зламалася будка, а на двары ўжо пачалася восень. Праўда, яшчэ залатая і прыгожая. Але хутка дажджы і холад. Яго
бацька, мой дзядуля, быў заняты на працы. Вядома, восень — час працы для дбайнага гаспадара. Кожны дзень з панядзелка па суботу распісаны не тое што па гадзінах, а па хвілінах. Адзіны дзень адпачынку — нядзеля. Рамонт будкі быў запланаваны на гэты дзень. Майму тату ж не хацелася чакаць нядзелі (зламалася будка якраз у пачатку тыдня). Па-першае, на выхадныя перадавалі пагаршэнне надвор`я. Па-другое, як казала маці майго таты: «Не адкладай працу на нядзелю. У Бога дзён многа, не грашы, рабі ў іншы дзень». А грашыць ох як не хацелася! Таму кожны дзень пасля школы тата ішоў за інструментамі і майстраваў, майстраваў, майстраваў.

Калі прыйшла нядзеля, хлопчыка разбудзіў на досвітку яго бацька:

— Уставай. Час брацца за працу, хоць і нядзеля.

Якое ж было здзіўленне майго дзеда, калі разам з інструментамі ён знайшоў і новую сабачую будку.

— Вось дык дзіва! Ды гэта не дом для Тузіка, а сапраўдны твор мастацтва!

Будка і на самой справе была незвычайная. Акрамя звычайнага лазу ў буду, быў зроблены навес з ганкам, дзе Тузік мог перачакаць невялікі дожджык. Таксама быў змайстраваны так званы «стол», куды трэба было ставіць місу з ежай і вадой для сабакі.

— Не цесляром і не сталяром табе трэба быць, а будаўніком, архітэктарам!

Вось так мой тата і вызначыўся з прафесіяй.

Ішоў час. Бацька скончыў будаўнічы тэхнікум, затым інстытут.

Часам, ідучы ўжо са мною па горадзе, бацька казаў:

— Глядзі, сынок, гэты дом будаваў я, і гэты магазін, і гэтае кафэ. Праект гэтага гандлёвага цэнтра распрацаваў я. А над праектам гэтага стадыёна працавалі мы з сябрам.

Гэта ўсё добра. Але тата марыў пабудаваць нешта такое, каб яно праслаўляла не толькі горад, але і краіну, каб гэты аб`ект быў вядомы далёка за межамі краіны.

І гэта нешта з`явілася.

Не адкрыю сакрэт, калі скажу, што Беларусь — гэта спартыўная дзяржава. У 2014 годзе ў нашай краіне праходзіў чэмпіянат свету па хакеі. Неабходна была спартыўная пляцоўка сусветнага ўзроўню.

Першапачаткова будаўніцтва хацелі даверыць арабскай кампаніі Al Qudra International сумесна з немцамі. Але нешта не зраслося. І давялося праекта
ваць і будаваць самім.

Так мой бацька трапіў у лік распрацоўшчыкаў праекту спартыўнай пляцоўкі. Яго мара здзейснілася.

Восенню 2009 года ў парку імя 900-годдзя Мінска пачалася будоўля спартыўнага комплексу «Чыжоўка-Арэна». Спачатку не вельмі актыўна, паколькі вя­лася будоўля і «Мінск-Арэны». Аднак ужо ў красавіку ў рамках рэспубліканскага суботніка тут працаваў і прэзідэнт разам са сваім малодшым сынам. У маі пачалі будаваць каркас з металаканструкцыямі. Восенню ўжо ўзводзілі дах, а ў студзені – трыбуны. Час ішоў, трэба было спяшацца.

Адначасова з будаўніцтвам самога комплексу займаліся ўладкаваннем тэрыторыі вакол яго: вялася праца па пашырэнню дарогі, укладванню тратуарнай пліткі.
Тэрміны здачы не аднаразова мяняліся. Ліпень 2013, снежань 2013. Але ў канцы кастрычніка на малой арэне пачалі заліваць лёд, а 21 снежня там быў згуляны першы хакейны турнір сярод юнакоў «Кубак Александрыі».

«Чыжоўка-Арэна» ўключае ў сябе вялікую і малую арэны. Малая арэна разлічана на 473 гледачы. Гэта дамашняя пляцоўка хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск», таксама месца, дзе круглы год можна пакатацца на каньках. Зала для гледачоў вялікай арэны змяшчае 8807 месц. Тут не толькі гуляюць у хакей, але і выступаюць беларускія і замежныя зоркі. Ледзяная арэна можа стаць месцам для спаборніцтва гімнастаў ці цяжкаатлетаў, валейбалістаў ці баксёраў і іншых спартсменаў.

Злучае вялікую і малую арэны так званая ўстаўка, дзе размешчаны прэс-цэнтр, канферэнц-залы, зона вольнага часу і забаў з заламі гульнёвых аўтаматаў, більярдам.

«Чыжоўка-Арэна» — сучасны шматфункцыянальны комплекс сусветнага ўзроўню.

І я вельмі ганаруся тым, што працаваў над гэтым комплексам і мой бацька.

З 21 па 30 чэрвеня 2018 года ў нашай краіне пройдуць ІІ Еўрапейскія гульні. На «Чыжоўцы-Арэне» будуць праходзіць спаборніцтвы па дзюдо і каратэ. А я ўжо чатыры гады займаюся каратэ. Спадзяюся, што калісьці і мне давядзецца прыняць
удзел у спаборніцтвах сусветнага ўзроўню і ў нашай краіне пройдуць Алімпійскія гульні. Прадстаўляць нашу краіну давераць і мне. Спартыўныя ж комплексы для алімпіяды ўжо ёсць.

«Мары павінны здзяйсняцца!» – як гаворыць мой тата. Цяпер жа я ў гэтым цалкам ўпэўнены.

Сакавік, 2019 года
Мацвей КАВАЛЕВІЧ, вучань СШ №5

Пра аўтара
Мацвей Кавалевіч вучыцца ў СШ №5 г. Слоніма, перайшоў у 4 клас. Сёлета ў сакавіку ўдзельнічаў у абласным літаратурным конкурсе «Беларусь алімпійская», дзе на ўзроўні раёна ў сваёй узроставай катэгорыі ў намінацыі «Апавяданне» заняў першае месца. Хлопчык цікавіцца матэматыкай, шмат чытае, наведвае аб`яднанні па інта­рэсах па музыцы і танцах.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание