Наверх
Слоним
ясно
6 °C
Зельва
ясно
6 °C
Волковыск
ясно
6 °C
Мосты
ясно
6 °C
Дятлово
ясно
6 °C
Барановичи
небольшая облачность
5 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімцы напісалі «Паланэз»

6 августа 2019 15:07
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Слонімскі літаратурны альманах "Паланэз" днямі пабачыў свет у гродзенскім выдавецтве "ЮрСаПрынт".

Слонімскі літаратурны альманах «Паланэз» №1

Першы нумар альманаха (прэзентаваны як штогадовік) выдала ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Альманах выйшаў пад рэдакцыяй Сяргея Чыгрына. Укладальнікі Сяргей Чыгрын і старшыня Слонімскай суполкі ТБМ Святлана Адамовіч. Адказны за выпуск таксама слонімец Васіль Герасімчык.

Выданне пачынаецца з прадмовы рэдактара «Шчодры пасеў», дзе Сяргей Чыгрын робіць гістарычны агляд літаратуры нашага краю. Альманах мае раздзелы паэзіі, прозы, драматургіі і эпісталярыі 43 слонімскіх аўтараў — ад Гальяша Леўчыка да 9-класніц Дар`і Раманінай і Крысціны Канановіч.

Гэтае выданне прыгожа і багата аздоблена рэпрадукцыямі карцін слонімскага мастака Міколы Бушчыка і надрукавана на добрай паперы. Такога ўзроўню літаратурнага выдання ТБМ раней, падобна, не выдавала.

У Слоніме літаратурны альманах «Паланэз» можна набыць у кнігарні на Першамайскай вуліцы і ў новай кнігарні «Санет», што месціцца ў будынку райвыканкама.

У размове з карэспандэнтам «ГС» рэдактар і адзін з укладальнікаў «Паланэзу» Сяргей Чыгрын падкрэсліў, што літаральна праз некалькі дзён чакаецца выхад у свет яшчэ некалькіх кніг пра Слонім і Слонімшчыну.

Падаецца, што слонімцам будзе што паказаць і прапанаваць чытачам на Дзень беларускага пісьменства і друку.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание