Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слонім прыедуць дзве ўнучкі Якуба Коласа

6 августа 2019 9:19
168
Поделиться:
Унучкі Якуба Коласа — Вера і Марыя Міцкевіч — наведаюць Слонім 31 жніўня, менавіта ў гэты дзень у нашым горадзе пройдуць Коласаўскія чытанні.

Мерапрыемства ладзіць Слонімская раённая бібліятэка.

У праграме:

— выступленне-прэзентацыя «Дарога даўжынёю ў 75 год» (Тамара Гайдук, дырэктар ДУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа»);

-выступленне-прэзентацыя «Род Каменскіх у жыцці Якуба Коласа» (Вера Міцкевіч, унучка Я. Коласа);

— выступленне-прэзентацыя «Коласава спадчына ў бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лондане» (Марыя Міцкевіч,старэйшая ўнучка Я. Коласа);

— сувязь Якуба Коласа са Слонімшчынай (Аляксандр Крыжэвіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа);

— Якуб Колас ў творчасці слонімскіх літаратараў (Сяргей Чыгрын, слонімскі пісьменнік, краязнаўца, гісторык, журналіст);

— прэзентацыя кнігі «Чалавек з сонечнаю усмешкай» (Алесь Бельскі, доктор філалагічных навук, прафесар, настаўнік БДУ, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская мова і літаратура»).

Як адзначае сайт бібліятэкі, мерапрыемства пачнецца ў 15.00 31 жніўня (вул. Першамайская, 10).

Тэлефон для даведак: 5-06-54.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание