Наверх
Слоним
переменная облачность
6 °C
Зельва
переменная облачность
6 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
небольшая облачность
6 °C
EUR 2.6734
USD 2.3981
RUB(100) 3.4795
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Пацеркі даверу» гучалі ў слонімскім «Санеце»

7 августа 2019 17:56
Поделиться:

Святлана Варонік са сваёй новай кніга

Чытачы

Вершы са сваёй новай паэтычнай кніжкі «Пацеркі даверу» 7 жніўня чытала ў Слоніме ў кнігарні «Санет» ураджэнка вёскі Кастровічы Святлана Варонік.

Паэтка прызналася, што другая яе кніга з`яўляецца своеасаблівым працягам першага зборніка «Маміна дрэва». Асэнсаванне гэтага свету, прыроды і чалавека на роднай зямлі складаюць змест вершаў дзвюх паэтычных кніжак нашай зямлячкі. «Калі, Бог дасць, выйдзе мая трэцяя кніжка, яна будзе іншай. А «Пацеркі даверу» гэта, па-праўдзе, працяг «Мамінага дрэва», — адзначыла паэтка.

Заслухалася…

Святлана Варонік расказала пра сваё знаёмства, навуковыя, творчыя і жыццёвыя стасункі з Уладзімірам Калеснікам, Нінай Мацяш, Алегам Лойкам, пра вучобу і працу на філфаку Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, пра свае родныя Кастровічы і пра род Варонікаў з гэтай вёскі.

Паэтка падзякавала арганізатарам за магчымасць прэзентаваць сваю кнігу на радзіме ў такой цудоўнай кнігарні, а Сяргею Чыгрыну асабліва падзякавала за падарунак — слонімскі літаратурны альманах «Паланез», які для яе стаў сапраўдным сюрпрызам, бо да апошняга не ведала, што і яна з`яўляецца адным з аўтараў гэтага альманаха.

Паэзія захапляе…

Нешматлікія слонімцы, хто завітаў у гэты будзённы дзень на паэтычную прэзентацыю, пачулі ў вершах Святланы Варонік, як «пацеркі — бурштынавую радасць — пакідаю стомленым сябрам …».

«Пацеркі даверу» з аўтографам аўтара сталі падарункам землякам ад паэткі пасля прэзентацыі.

«Пацеркі даверу» Святланы Варонік

Фота Крысціны САЛАДУХА

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание