
З дзецьмі

Слонімскія таксісты
На фотаздымак слонімскіх таксістаў, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», адгукнулася наша чытачка Таццяна Бортнік.
— На гэтым здымку Віктар Валадашчук сфатаграфаваў таксістаў нашай фірмы «Ваяж» у 1997 ці ў 1998 годзе. У мяне ёсць гэты здымак. Наша фірма пачала працаваць у траўні 1996 года. Я там шэсць гадоў адпрацавала дыспетчарам, таму ведаю ўсіх гэтых хлопцаў. Спачатку пачыналі 4 чалавекі таксаваць у «Ваяжы», а потым колькасць таксістаў дарасла да 12. Тут злева направа стаяць Міша Кабанчанка (заснавальнік фірмы), Віталь Пракулевіч, Анатоль Карнелік, Віктар Герасімчык, Васіль Трухан, Юра Фёдараў, Алег Клыбік і я, на той час камандзір над усімі гэтымі мужчынамі. Помню, што першай нашай кліенткай была жанчына, якая цэлы тыдзень ездзіла ад вакзала да бальніцы і назад. Мы ёй зрабілі скідку, — расказала Таццяна Данатаўна.
Адгукнулася на гэты здымак таксама сланімчанка Ніна Ларчанка, сястра таксіста Віктара Герасімчыка, якая, акрамя брата, пазнала і яго калег.
Наша чытачка Людміла Рабчанка пазнала на здымку Віталя Пракулевіча, які раней працаваў памочнікам майстра на Слонімскай КПФ.
Фота з архіва «ГС»
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь