Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Аварыя ля вёскі, якая не існуе, ці Як сталі Сухінічы Суховічамі

9 августа 2019 9:28
253
Поделиться:

На месцы ДТП

Як паведаміла гродзенская ДАІ, вечарам 7 жніўня на трасе Парэчча-Слонім у Мастоўскім раёне адбылася аўтамабільная аварыя.

Пасля сутыкнення

24-х гадовы кіроўца на Audi, які ехаў па другаснай дарозе з вёскі Суховічы, не ўступіў дарогу машыне Honda, што рухалася з боку Гродна.

Машынай кіравала 28-мі гадовая жанчына, а побач з ёю ў дзіцячым крэсле знаходзілася двухгадовая дачка. У выніку аварыі трэснула шкло люка і аскепкі паранілі дзіцё, якое неадкладна было змешчана ў лякарню.

Спрацавалі падушкі бяспекі

Ведаючы назвы вёсак Мастоўшчыны, я напачатку губляўся ў дагадках; дзе ў раёне знаходзіцца вёска з такою назваю. Толькі ўгледзеўшыся ў фотаздымак з месца аварыі, вызначыў, дзе гэта здарылася.

На фотаздымку добра відаць, што другасная дарога ідзе на схіл. Справа па-за кадрам — чыгуначны пераезд. Наўпрост па руху аўтобусны прыпынак «Дубна», а налева дарога на населены пункт з аднайменнай назваю. А тая вёска, з боку якой ехаў малады мужчына, мая назву не Суховічы, а Сухінічы.

Фота ДАІ Гродна

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание