Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Лявон стаў талісманам Дня беларускага пісьменства ў Слоніме

9 августа 2019 12:07
147
Поделиться:
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме прыдумалі талісман. Да сцёкавай выявы льва прымайстравалі пяро і карону з надпісам "Дзень беларускага пісьменства".

Як стала вядома карэспандэнту «ГС», аўтарам лагатыпа з`яўляецца справавод Слонімскага яслі-сада №14 Алена Лойка. Леў атрымаў імя Лявон.

Да свята павінны шыць роставыя лялькі Лявона, якія будуць запрашаць гасцей на падворкі, гуляць з дзецьмі, з імі можна будзе сфатаграфавацца. Талісман свята будзе выкарыстоўвацца на рэкламнай і сувенірнай прадукцыі.

Адзначым, што слонімцы ў сацыяльных сетках сталі крытыкаваць і выказваць сваю незадаволенасць у адрас талісмана. На што ім адказала намесніца начальніка аддзела ідэалогіі Слонімскага райвыканкама Наталля Грасевіч:
«Разумнікі, чаму не ўдзельнічалі ў конкурсе на распрацоўку талісмана, гэта раз! А абранае львяня як сувязь з гербам горада. І наогул, цуда-каментатары, а што вы зрабілі для горада да Дня пісьменства, акрамя вечнай незадаволенасці ў сетках. Калі шчыра, дасталі да млоснасці!»
Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание