
Фотаздымак каля помніка Ларысе Геніюш на цвінтары зэльвенскай царквы

Пасля паминальнай службы людзи выходзяць з царквы
У гэты дзень аддаць даніну памяці Ларысе Антонаўне прыйшлі яе землякі-зэльвенцы. Прыехалі таксама госці са Слоніма Сяргей Чыгрын, Іван Бедка і аўтар гэтых радкоў. З Гродна прыехалі пісьменнікі Валянцін Дубатоўка і Ала Петрушкевіч.

Прамаўляе Валянцін Дубатоўка
Пасля службы ў царкоўным двары каля помніка паэтцы выступіў старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, які, між іншага, сказаў, што праз год 110 гадавіну з дня нараджэння Ларысы Геніюш плануецца адзначаць у больш шырокім коле.
З царквы госці накіраваліся на зэльвенскія могілкі, каб пакланіцца магілам Ларысы і Янкі Геніюшаў.

На могілках
Свежыя стужкі на помніку сведчылі, што тут нядаўна былі і іншыя госці.