Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 2.2618
USD 2.0552
RUB(100) 3.2013
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Інстынкт самазахавання, або Нам не патрэбны секс замежны

11 августа 2019 11:12
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Паважаныя землякі, давайце не будзем крывіць душою і прызнаем, што жыццё наша складанае, а ўнушаюць — квітнеем незалежна. Дык пара пажыць належна!

Дабрабыт наш, у першую чаргу, залежыць ад кожнага. Жыццёвыя кветкі — гэта дзеткі. Бо насельніцтва старэе, хварэе, нараджальнасць ніжэй смяротнасці.Прачытаў у адным СМІ, як павысіць нараджальнасць, — прапануюць абмеркаваць і выпрацаваць меры. Тут жа папярэджваюць і пра рост руху прыхільнікаў бяздзетнасці чайлдфры. Напэўна, у першую чаргу, трэба падтрымаць сям`ю матэрыяльна: знізіць кошт на дзіцячыя тавары і школьныя прылады. Вярнуць жанчынам правы па догляду за малымі дзецьмі і ўлічваць у працоўны стаж гэтыя гады. Пара ад абяцанак перайсці да справы.
А па-другое, інстынкт, што дараваў нам Бог, гэта не стэрэатып, а мера самазахавання. І тут, бе­зумоўна, жанчына — восьмы цуд свету, дзякуючы якому жыццё існуе, бо галоўны яго сэнс — гэта дзеці. Таму сямейныя абавязкі па іх выхаванню павінны вырашацца супольна маці з бацькам. На жаль, не заўсёды так адбываецца. Не ў крыўду кажучы, мы ўсе не святыя: бывае мужык-кабель, ёсць бабы-сцервы. Яшчэ сустракаюцца выпадкі, калі дзяцей кідаюць нават у сметнік. Няўжо сярод нас з`явіліся нейкія чайлдхейты — ненавіснікі дзяцей? Безадказнасць за свае ўчынкі дарослыя выхаваўцы прыкрываюць зручным выразам: «іншыя часы — іншыя звычаі». Так мы можам прыйсці да высновы, што чайлдфры — гэта патрабаванне часу!..
Дык хопіць балабоніць, пара прызнаць, што залаты запас краіны — нашы нашчадкі, наша будучыня. Вось аб чым трэба клапаціцца. Каб кветкі расквіталі, вёскі не выміралі. Бо грамадства хварэе, а дыягназ утойваюць, хаця ён увесь наверсе.
Хочацца запытаць, чаму жывём чужым розумам? Вось Кітай захаваў сваю ідэалогію, эканоміка на ўздыме і насельніцтва хапае. А ў чым у нас замінка?

Бо не патрэбны секс замежны,
Ад яго мы незалежны.
Непрыстойныя там позы,
Ідэолагам — пагрозы.
Усё раней было па плану:
Пладавітасць без падману.
Ім жа ўцехі і забавы —
Важней задач сваёй дзяржавы.
А ў нас усё пад заказ:
Сыны і дочкі на паказ.
Вось такія патрыёты!
Нехта скажа: «Ад бядноты».
Патрыёты ў адказ:
«Спад насельніцтва ў нас».
Краіну ўздымуць актывісты,
Замінка ў росквіце —
чайлдфрысты.

Дык хай сярод моладзі адра­джаецца патрыятызм, а не ўкараняецца замежны ідыятызм. Аднадумцамі павінны стаць бацькі, дзеці, школа і іншыя выхаваўчыя дзяржаўныя органы. У гэтай справе не павінна быць абыякавасці, бо ў спрэчцы нараджаецца ісціна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание