Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Занядбаны непаўторны куток Мастоўшчыны

11 августа 2019 12:35
88
Поделиться:

Нёман на тэрыторыі былога «Авіятара»

Былая база адпачынку «Авіятар» застаецца без гаспадара.

Кожны з нас упадабае тую ці іншую мясціну. Сярод іх ёсць як звычайны куток прыроды, так і знакаміты, непаўторны і ўнікальны. З поўным правам да ўнікальнай можна аднесці гэтую мясціну Мастоўшчыны. Толькі зараз яна закінутая і нікому не патрэбная.

Як ехаць са Скідзеля на Ваўкавыск, то перад мястэчкам Лунна ля самага правага берага Нёмана з левага боку можна пабачыць плот. Ніхто з падарожных не здагадваецца, што за ім, што было і што ёсць зараз.

Векавыя дубы, хвоі, побач Нёман ды чыстае паветра. Гадоў пяцьдзясят таму назад вайсковае начальства палічыла, што гэта самае прыдатнае месца адпачынку для вайсковых лётчыкаў пасля палётаў. Так узнікла база адпачынку «Авіятар». Паўсталі драўляныя катэджы і адпаведная інфраструктура. База карысталася папулярнасцю. Як сцвярджаюць мясцовыя жыхары, у свой час тут адпачывалі два савецкія касманаўты.

З распадам Савецкага Саюза лётную частку са Шчучына перавялі ў Расію. Аэрадром перастаў існаваць, і «Авіятар» стаў нікому не патрэбны. Базу перадалі на баланс райвыканкама. Так узнік дзіцячы лагер адпачынку з такой жа назваю. Ён праіснаваў некалькі гадоў. Фінансавы стан дзевяностых быў складаны. Райвыканкаму самастойна такі аб`ект фінансаваць было не пад сілу. Улады знайшлі выхад, каб пазбавіцца ад яго, — была створана вучэбная база Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка «Чарлёна». Навукоўцы адразу ўсвядомілі ўнікальнасць гэтага кутка прыроды. Тут быў створаны заказнік. Яго плошча складала 477 га, у тым ліку 33 га Нёмана. Ён размяшчаўся на абодвух берагах ракі. Заказнік зацверджаны ў 1996 годзе. Аб унікальнасці гэтага месца сведчыць і тое, што ў двух кіламетрах вышэй па цячэнню ракі знахо­дзіцца геалагічны помнік прыроды «Агаленне старажытных адкладанняў «Княжаводцы».

Накапленні гэтых адкладанняў адбыліся 130-150 тысяч гадоў таму назад. Вучонымі ў тарпе зной­дзены рэшткі насення 121 драўніннай, кустарнікавай і травяной расліннасці. Па масавасці рэшткаў раслін флора не мае сабе роўных ва Усходне-Еўрапейскай раўніне, дзе мы пражываем. На тэрыторыі заказніка знаходзяцца дзюны (выспы), якія ўяўляюць сабой адкладанні паазерскага часу. На час існавання базы тут было выяўлена 856 відаў раслін, шмат з якіх занесены ў Чырвоную кнігу. Шэраг з іх рэдкія, як у рэгіёне, так і ў Беларусі. Некаторыя з іх называюцца ўпершыню ці не адзначаліся 50-100 гадоў. Цікавая і разнастайная фаўна заказніка. Даследаванні паказалі шырокае распаўсюджванне жукоў. Ёсць насякомыя, якія занесены ў Чырвоную кнігу. У лясах заўважаны зялёны дзяцел, у норах абрывістых берагоў Нёмана знайшоў прытулак зімародак. Шырокае поле для навуковых даследаванняў і навучання будучых біёлагаў. Аднак па ўсё тых жа фінансавых праблемах навуковая база перастала існаваць.

Зноў паўстала пытанне: хто стане гаспадаром гэтай гаспадаркі? І гаспадар знайшоўся. З вёскі Грушаўка сюды перавялі спецпасяленне, так званую «хімію». Можна ўявіць сабе радасць пасяленцаў, якія перамясціліся з баракаў у катэджы. Можна зразумець і стаўленне гэтых людзей да маёмасці.

Але гэта не апошняя бяда заказніка. Неўзабаве спецпасяленне ліквідавалі. І застаўся знакаміты «Авіятар» без гаспадара: ні табе адпачывальнікаў, ні табе даследаванняў, ні табе сядзельцаў на «хіміі».

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание