Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-4 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-4 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-3 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-3 °C
Барановичи
переменная облачность
-6 °C
EUR 2.9096
USD 2.7157
RUB(100) 3.8316
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пазнай сябе на фота

14 августа 2019 9:13
Поделиться:

Слонімцы

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8(01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце.

З дзецьмі

На здымак «З дзецьмі», надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнуўся наш чытач Станіслаў Іванашка.

— Гэта мая сям`я. У цэнтры — мая каханая, сімпатычная, пяшчотная жоначка Аліна. Злева ад яе — старэйшы сын Валера, справа — старэйшая дачка Аліна. Злева ад Валеры — сярэдняя дачка Волька. У першым радзе — малодшы сын Алёша і малодшая дачка Ірына. Гэты фотаздымак зроблены шмат гадоў назад. Усе дзеці сталі дарослымі. У іх ужо свае сем`і. Сёння мы з Алінай маем 13 унукаў. Наш дом поўны іх звонкімі галасамі і смехам. На канікулах яны заўсёды да нас прыязджаюць, і мы радуемся іх прыезду. Яны працягваюць наш род, мы знаёмім іх з гісторыяй нашай сям`і, а яны радуюць нас сваімі поспехамі і творчасцю — часта па вечарах у выхадныя дні ўнукі ладзяць дамашнія спектаклі, пяюць песні, малююць карціны. Таксама ўнукі дапамагаюць нам па гаспадарцы, — расказаў Станіслаў Іванашка.

 Фота з архіва чытача

Наш канал в Telegram