Наверх
EUR 2.2803
USD 2.0584
RUB(100) 3.0864
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Вершадумкі» Генадзя Коўша матэрыялізаваліся ў Гродне

14 августа 2019 11:42
121
Поделиться:

Новая кніга Генадзя Коўша

"Ён не верыў у Бога. Але яму пашанцавала: Бог верыў у яго"... Нядаўна ў Гродне ў выдавецтве "ЮрСаПрынт" выйшла ў свет новая кніга паэта з Дзярэчына Генадзя Коўша "Вершадумкі".

Генадзь Коўш

Кароткія афарыстычныя вершы паэта склалі тры часткі кнігі паводле тэматыкі: «Пра неба», «Пра наваколле» і «Пра рознае». Ужо ў назвах гэтых частак ёсць падказка, пра што вядзецца гаворка ў вершах. Калі ж вызначаць агульную тэму гэтага зборніка белых вершаў, то ён, перадусім, пра думкі чалавека. Думкі пра неба, пра наваколле, пра каханне, пра поры года, пра Дзярэчын, пра сусвет і сябе ў ім, пра хату, пра плот… Наогул, пра тое, на што знайшлося паэтычнае натхненне ў імгненне думання паэта.

Кніга пачынаецца прадмовай пісьменніка з Мастоўшчыны Лявона Вашко пад назвай «На сваім баку невядомасці». Тут спадар Вашко канстатуе той факт, што творчасць Генадзя Коўша адбываецца «на ўскрайку беларускага літаратурнага фітнэсу, наводдаль ад тлумнае алімпійскае барацьбы за іерархічны распадзел мастацкага карыта, калі ж наогул не па-за межамі гэтае штодзённае драматычнае дзяльбы маральных і матэрыяльных выгодаў». Сапраўды, паэт з Дзярэчына жыве і працуе на роднай зямлі, а свае творы думае, піша і выдае цалкам уласным коштам. Можна па-рознаму меркаваць, добра гэта ці дрэнна. Сам паэт у аўтарскім уступе да кнігі нагадвае чытачу, што самае страшнае пакаранне — пазбаўленне магчымасці думаць, і заклікае задумацца разам, чытаючы яго «Вершадумкі».

Калі

ў лесе

падае дрэва,

іншыя дрэвы

падстаўляюць

яму

свае плечы-галіны.

Калі

у натоўпе

падае чалавек,

іншыя людзі

могуць

яго

растаптаць,

— піша паэт у адным з вершаў.

У размове з аўтарам гэтых радкоў Генадзь Коўш сказаў, што пра прэзентацыю свайго новага зборніка яшчэ не думаў, пакуль рассылае яго сябрам і знаёмым.

Паэт не выключае магчымасці прыехаць са сваёй новай кніжкай у Слонім на Дзень беларускага пісьменства і друку.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание