Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Слонім і ваколіцы» выдалі ў Брэсце

15 августа 2019 11:42
189
Поделиться:

"Слонім і ваколіцы" брэсцкага выдавецтва

У выдавецтве РВА "Вячэрні Брэст" выйшла ў поўным колеры кніга пра Слонім і Слонімшчыну пад назвай "Слонім і ваколіцы".

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе выдаўцоў, яе выхад прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства і друку, які пройдзе ў Слоніме сёлета 1 верасня.

У стварэнні кнігі актыўны ўдзел прымалі спецыялісты ідэалагічнага аддзела райвыканкама, журналісты і прадстаўнікі працоўных калектываў, канстатуюць выдаўцы.

На 96 старонках выдання паказана гісторыя Слонімшчыны і яе сённяшні дзень. У кнізе змешчаны больш за 200 фотаздымкаў Слоніма і аграгарадкоў Слонімшчыны.

Набыць гэтае выданне можна ў кніжнай краме «Санет» у Слоніме, у шапіках «Белсаюздруку» і ў паштовых аддзяленнях сувязі.

Варта згадаць, што кнігу пра Слонім і яго ваколіцы з падобнай назвай раней напісаў і выдаў слонімскі пісьменнік, краязнаўца і журналіст Сяргей Чыгрын. Кніга Сяргея Чыгрына называецца «Слонім і ваколіца».

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание