Наверх
Слоним
переменная облачность
21 °C
Зельва
переменная облачность
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
18 °C
Мосты
облачно с прояснениями
18 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
18 °C
Барановичи
переменная облачность
20 °C
EUR 2.7071
USD 2.4123
RUB(100) 3.4223
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскі чыноўнік паскардзіўся ў пракуратуру на чуткі, што яго затрымалі п’яным за стырном

15 августа 2019 17:22
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч аспрэчвае, што яго і ягоную жонку супрацоўнікі ДАІ заўважылі ў нецвярозым стане, паведамляе "Радыё Свабода".

Інфармацыю пра затрыманне Генадзя Хоміча апублікаваў у сваім тэлеграм-канале блогер Nexta. Паводле яе, чыноўніка заўважылі п’яным двойчы.

«Паколкі даішнікі былі свае, мясцовыя, справе так і не далі ход. Аднак зусім хутка нецвярозай вырашыла пракаціцца ягоная жонка: яе спынілі ўжо супрацоўнікі спэцпадраздзялення ДАІ «Страла» з Горадні. Кабета пачала лямантаваць: «Вы не разумееце, каго спынілі!» і набіраць па тэлефоне мужа. Які тут жа прымчаўся на разборкі… таксама «цёпленькі»», — напісаў Nexta.

Аднак ва ўправе ДАІ Горадзенскай вобласці заявілі, што не маюць звестак пра затрыманні Хоміча.

«Дзяржаўтаінспекцыя не валодае якой-небудзь інфармацыяй пра факты затрымання і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці старшыні Слонімскага райвыканкаму і ягоных сваякоў. Акрамя гэтага, старшыня Слонімскага райвыканкаму і ягоная жонка звярнуліся з заявамі ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку факту не адпаведнага рэчаіснасці паведамлення ў інтэрнэце», — паведамілі ва УДАІ УУС Горадзенскага аблвыканкаму.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаннем інфармацыі БелаПАН, адзначае «Радыё Свабода».

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание