Наверх
Слоним
легкий дождь
10 °C
Зельва
легкий дождь
10 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
легкий дождь
9 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слоніме прэзентавалі краязнаўчую кнігу «Слонімшчына: гістарычныя нататкі» Сяргея Чыгрына

16 августа 2019 16:37
Поделиться:

Выступае Сяргей Чыгрын

У пятніцу, 16 жніўня, адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка і краязнаўцы са Слоніма Сяргея Чыгрына "Слонімшчына: гістарычныя нататкі", якая літаральна днямі выйшла з друку ў дзяржаўным выдавецтве "Беларусь" у Мінску.

Новая кніга на стэндзе ў краме

Прэзентаваць гэта шыкоўнае выданне ў Слонім з Мінска прыехалі дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын і супрацоўнік Анжэла Садоўская.

Сяргей Чыгрын і Сяргей Пешын

Чытачы, выдаўцы і аўтар

Колькі, колькі каштуе?

У сваіх выступленнях мінскія госці зазначылі, што ім прыемна было працаваць над выданнем гэтай кнігі з аўтарам, а сам наш горад і раён ім вельмі спадабаўся, як і кнігарня «Санет», дзе адбываецца прэзентацыя. Спадар Пешын сказаў таксама, што выданню кнігі ў іх выдавецтве паспрыяла тая акалічнасць, што 2019 год быў аб`яўлены Годам малой радзімы і з`явілася магчымасць прафінансаваць выданне з глыбінкі, бо зазвычай «Беларусь» выдае гістарычныя і краязнаўчыя кнігі пра вядомыя беларускія замкі ды князёў кшталту Сапегаў.

Зьніч, Сяргей Чыгрын і Уладзімір Кавальчук

Пасля сталічных гасцей за працу над кнігай падзякавала Сяргею Чыгрыну начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Галіна Данільчык. Напрыканцы свайго выступлення Галіна Васільеўна пажадала аўтару радаваць сваімі новымі кнігамі землякоў і чытачоў Беларусі штогод.

У зале крамы

Сяргею Чыгрыну выдадзеная ў сталічным дзяржаўным выдавецтве кніга вельмі спадабалася, за што ён не стамляўся дзякаваць выдаўцам падчас свайго працяглага і эмацыйнага выступлення. Аўтар распавёў пра сваю працу над гэтым выданнем і наогул пра працу над кнігамі пра Слонім і Слонімшчыну, якіх ён напісаў і выдаў ужо больш за 30, а збіраць матэрыял для іх пачаў яшчэ ў 7-м класе школы.

Анжэла Садоўская, Галіна Данільчык і Сяргей Чыгрын

Калі ж прагучала пытанне, над якой кнігай пра Слонімшчыну ён працуе цяпер, Сяргей Чыгрын прызнаўся, што хацеў бы крыху адпачыць ад Слонімшчыны, бо яна яго ўзяла апошнім часам у палон, ды папрацаваць крыху над іншымі тэмамі. У прыватнасці, над кнігай пра аднаго вялікага сталічнага начальніка, пра беластоцкіх рэпатрыянтаў і іншымі тэмамі, сярод якіх, магчыма, нешта прамільгне і пра Слонім.

Кнігі прывабліваюць

Хлопец з залы задаў пытанне, чаму ў Слоніме няма вуліц, названых імёнамі знаных слонімскіх пісьменнікаў, пачынаючы ад Гальяша Леўчыка і да Васіля Супруна. На гэта Сяргей Чыгрын адказаў, што перайменаванне вуліц — справа складаная, але пройдзе час, і з`явяцца ў Слоніме новыя вуліцы, якія будуць насіць імёны названых пісьменнікаў, як з`явіліся вуліцы Еўфрасінні Полацкай і Францыска Скарыны. Успомніў аўтар і пра хату Гальяша Леўчыка на Чырвонаармейскай вуліцы ў Слоніме, і пра яго аднапакаёвую кватэру ў Варшаве, якая была завалена артэфактамі беларускай гісторыі і культуры, якія Леўчык збіраў усё сваё жыццё і якія бясследна зніклі падчас Другой сусветнай вайны.

Юныя чытачы

— Я нічога не хачу ў жыцці так, як хачу зайсці ў тую варшаўскую кватэру Гальяша Леўчыка і паглядзець, што ён там назбіраў! — нечакана прызнаўся аўтар кнігі «Слонімшчына: гістарычныя нататкі», якую, дарэчы, ахвотна ў гэты дзень куплялі слонімцы.

Кніга гэтая каштуе не так і танна — больш за 26 рублёў. А вось які ганарар атрымаў за яе аўтар, ён не прызнаўся.

Скончылася прэзентацыя гэтай кнігі аўтограф-сесіяй аўтара.

А работнікі «Санета» чакалі ў гэты дзень прывозу з Брэста яшчэ адной кнігі пра Слонім — «Слонім і ваколіцы». Так што хутка там будзе яшчэ адна прэзентацыя.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание