Наверх
Слоним
слегка облачно
8 °C
Зельва
слегка облачно
8 °C
Волковыск
туманно
4 °C
Мосты
туманно
4 °C
Дятлово
туманно
4 °C
Барановичи
облачно
8 °C
EUR 2.2689
USD 2.04
RUB(100) 3.1985
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Зэльва запрашае на Ганненскі кірмаш

16 августа 2019 14:51
Поделиться:

Фата http://zcknt.zelva-kultura.by

23 жніўня, у пятніцу, у Зэльве адбудзецца знакаміты Ганненскі кірмаш, які бярэ свой пачатак у 1501 годзе, паведамляе zelva.grodno-region.by.

У той час на базар прывозілі мясцовыя, еўрапейскія, азіяцкія і расійскія тавары. Як сведчыць гісторыя, больш за дзвесце гандлёвых лавак размяшчаліся ў самым цэнтры мястэчка.

З таго часу выцекла шмат вады, цяпер удзел у кірмашы прымаюць не толькі мясцовыя жыхары і гандляры, але і людзі з іншых суседніх рэгіёнаў.

Што будзе адбывацца на свяце, можна даведацца з праграмы «Ганненскі кірамш-2019».

ПЯТНІЦА, 23 жніўня

ЗЭЛЬВЕНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА

08:00 – 14:00 – «РЫБАЛОВЫ» – адкрыты конкурс аматараў рыбнай лоўлі.

17:00 – 19:00 – «Каляровы рытм» – фестываль фарбаў.

18:00 – 20:00 – «РЫБНЫЯ СМАКІ» – конкурс страў з рыбы (юшка і г.д.).

18:00 – 20:00 – «СПАРТЫЎНЫЯ ЗАБАВЫ» – пляжны валейбол.

19:00 – 20:00 – «ВОДНЫЯ ЗАБАВЫ» – шоу на воднай гладзі (заплыў «на чым папала»).

20:00 – 20:10 – узнагароджанне пераможцаў конкурсаў.

20:10 – 20:30 – «ЗАПРАШАЕМ НА КІРМАШ!» – музычная рэпрыза.

20:30 – 21:00 – «Кірмашовае прывітанне» – выступленне ансамбля «Аколiца», Латвія.

21:00 – 22:20 – «Кірмашовы мікс» – эстрадны канцэрт з удзелам групы «Мission jupiter», г.Мінск. 22:30 – 01:00 – Лазернае шоу, танцавальны марафон.

РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА

11:00 – 15:00 – канферэнцыя «Гісторыя Зэльвеншчыны праз падзеі гісторыі Беларусі. Факты, дакументальныя крыніцы».

СУБОТА, 24 жніўня ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА – ПЛОШЧА

12:00 – 12:20 – «КІРМАШОВАЕ КОЛА» – тэатралізаванае адкрыццё свята.

12:20 – 13:20 – канцэрт ансамбля «Батька Атаман», г.Мінск.

13:20 – 14:20 – «Дажынкі» – ушанаванне перадавікоў жніва-2019.

14:20 – 15:20 – цыганскае шоу «Алюр», г.Мінск.

15:20 – 15:30 – «КІРМАШОВЫЯ КОНКУРСЫ» – падвядзенне вынікаў конкурсаў: гандлёвых месцаў, кірмашовых падворкаў і інсталяцый, «Падкова», фігур з саломы.

18:00 – 19:00 – «ВЕСЯЛІСЯ, НЕ ЖУРЫСЯ!» – цыркавая праграма, г. Мінск.

19:00 – 20:00 – Канцэрт з удзелам А.Варанішча, г. Гродна.

20:00 – 21:00 – «КІРМАШОВЫ ПАДАРУНАК» – эстрадная праграма з удзелам шоу-балета «Феерыя», г. Мінск.

21:00 – 22:00 – эстрадны канцэрт групы «Дразды», г. Мінск.

22:00 – 00:00 – «БЫВАЙ, КІРМАШ!» – закрыццё свята, фаер-шоу, феерверк.

ВЫСТАВАЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА – КАЛЯ КЗЦ «ФЕЕРЫЯ»

12:00 – 18:00 – «КІРМАШОВАЯ МАЗАІКА» – выстава ў гонар Ганненскага кірмашу.

ВЫСТАВАЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА – КАЛЯ РАЁННАГА ЦЭНТРА КУЛЬТУРЫ І НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ

12:00 – 18:00 – «КІРМАШОВЫЯ РЭЧЫ» – выстава антыкварнай мэблі і рэтра-адзення.

РАМЕСНАЯ ПЛЯЦОЎКА – ЦЭНТРАЛЬНЫ СКВЕР

12:15 – 18:00 – «КІРМАШ РАМЁСТВАЎ» – падворкі раённых дамоў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы. МУЗЫЧНА-ЗАБАЎЛЯЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА – ВУЛІЦА ПЕРАМОГІ

12:15 – 21:00 – «КІРМАШОВЫЯ СУСТРЭЧЫ» – падворкі сельскагаспадарчых арганізацый.

13:00 – 16:00 – «У кірмашовым карагодзе» – выступленне ансамбля «Ваколiца» (Латвія) і творчых калектываў Іванаўскага, Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці, вулічных артыстаў. Гульнёва-забаўляльныя праграмы.

12:15 – 21:00 – «Кірмашовае рандэву» – падарожжа на брычках, павозках.

15:30 – 16:00 – «ЗВІНЯЦЬ ЗВОНЧЫКІ» – конкурс на лепшую павозку.

ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА – ВУЛІЦЫ САВЕЦКАЯ, АКАДЭМІКА ЖЭБРАКА, ПАРКАВАЯ

12:15 – 21:00 – «КІРМАШОВЫЯ ІНСТАЛЯЦЫІ» – падворкі ўстаноў і арганізацый г.п.Зэльва.

12:15 – 00:00 – «КІРМАШОВЫ КУФАР» – гандлёвыя рады, прыватны гандаль.

ДЗІЦЯЧАЯ ПЛЯЦОЎКА – ВУЛІЦА САВЕЦКАЯ

12:15 – 21:00 – «ДЗІЦЯЧЫЯ ЗАБАВЫ» – атракцыёны («Горкі», «Батут» і інш.).

14:00 – 17:00 – «АЛІСА Ў КРАІНЕ ЦУДАЎ» – інтэрактыўны спектакль для дзяцей, анімацыя, г. Мінск.

КОННАЯ ПЛЯЦОЎКА – ПАРКАВАЯ ЗОНА

12:15 – 18:00 – «КІРМАШОВАЯ ГІПІКА» – выстава коней.

12:15 – 21:00 – «КІРМАШОВЫ ШПАЦЫР» – катанне на конях.

16:00 – 17:00 – «ЗАЛАТАЯ ШПОРА» – шоу з удзелам конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора», г. Мінск.

ФУД-КОРТ ПЛЯЦОЎКА – ПАРКАВАЯ ЗОНА

12:00 – 20:00 – «КІРМАШОВЫЯ СМАКІ» – фестываль ежы.

ТАНЦАВАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА – ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ І НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ

00:00 – 04:00 – танцавальнае шоу (цана 5,00 руб.).

СУБОТА – НЯДЗЕЛЯ, 24-25 жніўня

8:00 – 15:00 – другі этап адкрытага чэмпіянату Гродзенскай вобласці па спартыўнай лоўлі рыбы метадам фідар.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание