Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мастаўлян уключылі ў базу дармаедаў, недармаедаў і замежных працаўнікоў?

19 августа 2019 13:16
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

У межах кампаніі занятасці грамадзян у эканоміцы ў Мастах была створана камісія па спрыянні занятасці. Пасяджэнні адбываюцца два разы на месяц. Як камісія спрыяе працаўладкаванню людзей, гутарка пойдзе ніжэй.

На чарговым пасяджэнні разглядалася пытанне па пераразліку платы за камунальныя паслугі па гарачым водазабеспячэнні. У гэты раз быў апрацаваны спіс грамадзян, якія патрапілі ў базу дадзеных не занятых у эканоміцы. Дакладней кажучы, непрацуючых.
У базу дадзеных было занесена 2 530 чалавек горада і раёна.

1 291 з іх былі прызнаны занятымі ў эканоміцы. Пасля апрацоўкі базы дадзеных грамадзян, не занятых у эканоміцы, 105 плацельшчыкаў камунальных паслуг і 42 чалавекі сумесна пражываючыя з імі прызнаны абавязкова аплачваць гарачае водазабеспячэнне па эканамічна абаснаваным кошце. З 1 кастрычніка гэтыя людзі будуць таксама плаціць поўны тарыф за цеплавую энергію.

Вось што адбывалася напярэдадні пасяджэння камісіі.

Да мяне звярнуўся знаёмы і распавёў, што яму тэлефанавалі з цэнтра занятасці і пыталі пра сына, які ўжо пятнаццаць гадоў афіцыйна працуе ў Расіі, але захоўвае беларускае грамадзянства. Па заканчэнні размовы субяседніца з цэнтра прапанавала хлопцу, калі ён з`явіцца тут, абавязкова наведацца да іх. Не абышло тое пытанне і аўтара гэтых радкоў. Справа ў тым, што мая дачка навучалася за мяжою ды там засталася працаваць. Працуе болей за дзесяць гадоў. Мае беларускае грамадзянства. Калі падатковая інспекцыя займалася справамі так званых «дармаедаў», то ў гэтай службе патлумачылі, якія дакументы неабходна прадставіць, каб закрыць пытанне. У гэты раз усё было па-іншаму. Тэлефанаванне з цэнтра занятасці. Субяседніца не прадстаўляецца, а пачынае распытваць пра дачку. Тлумачу сітуацыю і пытаю, з якой нагоды званок. Тады субяседніца адсылае на іншы тэлефонны нумар, пры тым не называе ні прозвішча чыноўніка, ні яго пасаду. Да­тэлефанаваўся з пятага разу. Называю сябе і прашу субяседніцу назвацца. Гутару з намеснікам начальніка ўпраўлення начальнікам аддзела па працы і занятасці Марыяй Семянюк. Тлумачу сітуацыю і прашу назваць прычыны, па якіх цэнтр зацікавіўся маёй дачкою. Зразумелага адказу няма, таму патрабую пісьмова накіраваць тыя прэтэнзіі. Прайшло тры тыдні часу — адказу з цэнтра няма.

Ведаю яшчэ адзін эпізод, калі дзіця пасля заканчэння навучання за мяжой засталося там працаваць, то бацькам, згодна іх слоў, сказалі, што іх сыну цэнтр прапануе працу. Але якую працу можа прапанаваць Мастоўскае ўпраўленне па працы, занятасці спецыялісту з еўрапейскім дыпломам і які заробак?

Такія тэлефанаванні свед­чаць, што гэтыя людзі ў Беларусі ўключаны ў так званую базу дадзеных, толькі ім пра гэта ніхто не паведаміў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание