Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Выдалі паштоўкі з выявамі слонімскіх пісьменнікаў, чакаецца выхад каляндарыкаў на наступны год

20 августа 2019 12:15
Поделиться:

Слонімскія пісьменнікі на паштоўках

Задумаў і падрыхтаваў выданне набору 12 паштовак "Пісьменнікі слонімскай зямлі" пісьменнік і краязнаўца са Слоніма Сяргей Чыгрын.

Да кожнай паштоўкі Сяргей Чыгрын напісаў кароткі аўтабіяграфічны тэкст пра Кандрата Лейку, Сяргея Дарожнага, Гальяша Леўчыка, Алеся Сучка, Алега Лойку, Міколу Арочку, Васіля Супруна, Анатоля Іверса, Івана Чыгрына, Янкі Саламевіча, Івана Сяргейчыка і Валянціну Ададураву. Ён таксама з`яўляецца аўтарам артыкула да ўсяго набору «Літаратурная Слонімшчына».

Кандрат Лейка

Ажыццявіў выданне паштовак слонімскіх пісьменнікаў баранавіцкі выдавецкі салон «Фенікс» пад кіраўніцтвам Алены Хахол.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам «ГС» Сяргей Чыгрын, паштоўкі «Пісьменнікі слонімскай зямлі» ўжо прадаюцца ў дзвюх слонімскіх кнігарнях, а таксама ў бліжэйшы час яны з`явяцца ў кнігарнях Мінска. Сяргей Чыгрын таксама паведаміў, што хутка чакаецца выхад кішэнных каляндарыкаў на наступны год з выявамі гэтых 12 пісьменнікаў слонімскай зямлі.

Фота «Радыё Рацыя»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание