Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Канверт з выявамі Слоніма і арыгінальнай маркай паступіў у продаж

21 августа 2019 16:15
Поделиться:
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 19 жніўня выпусціла ў абарачэнне канверт з выявамі Слоніма і арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».

Гашэнне канверта адбудзецца 1 верасня ў паштовым аддзяленні №9 Слоніма.

Наклад складае 30 тысяч асобнікаў.

Ілюстрацыя на канверце прысвечана Дню беларускага пісьменства ў Слоніме. На ёй выява Спаса-Праабражэнскага сабора, касцёла святога Андрэя, чыгуначнага вакзала, памятнага знака на плошчы Сапегі, а таксама эмблема Дня беларускага пісьменства. На арыгінальнай марцы — выява кнігі, чарнільніцы, світка, пяра і від на стары Слонім.

Канверт і спецштэмпель падрыхтавала мастачка Таццяна Дольская, дызайн належыць Алене Мядзведзь.

На зваротным баку канверта змешчана інфармацыя пра свята пісьменства ў Беларусі, якое адзначаецца з 1994 года.

Цэнтрамі свята штогод станавіліся гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўль (двойчы), Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава.

У Слоніме сёлета свята пройдзе 26-ы раз.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание