
З суніцамі
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх
і тэлефануйце нам: 8(01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваныя ў газеце.

Слонімцы
На фотаздымак слонімцаў, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнулася наша чытачка Святлана Кісялёва.
— На гэтым здымку работнікаў водаканала я пазнала свайго бацьку Васіля Васільевіча Камоска, які стаіць крайні справа. Ведала я і яго таварышаў, але цяпер не памятаю, як іх завуць. Бацька мой ужо даўно памёр, — расказала Святлана Васільеўна.
Фота з архіва чытача
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь