Наверх
Слоним
ясно
3 °C
Зельва
ясно
3 °C
Волковыск
ясно
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.7715
USD 2.5512
RUB(100) 3.3669
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімец стаў дыпламантам расійска-беларускага праекта «Настаўнік — гэта прызванне»

21 августа 2019 9:53
Поделиться:

Максім Антонаў са сваімі выхаванцамі з Клуба вясёлых і знаходлівых. Фота ВК

Слонімец Максім Антонаў узнагароджаны ганаровым дыпломам расійска-беларускага праекта "Настаўнік — гэта прызванне" ў намінацыі "Малады настаўнік".

Вынікі сумеснага праекта Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы і Саюза пісьменнікаў Беларусі «Настаўнік — гэта прызванне» падвялі 20 жніўня ў Мінску.

Лепшых настаўнікаў вызначалі ў пяці намінацыях: «Настаўнік, педагог, вучоны», Сэрца, адданае дзецям», «Настаўнік у маім жыцці», «З дынастыі настаўнікаў» і «Малады настаўнік».

Узнагарода. Фота ВК

Слонімец Максім Антонаў скончыў журфак, цяпер ён педагог дадатковай адукацыі Слонімскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Настаўнік працуе з цяжкімі падлеткамі, вядзе Клуб вясёлых і знаходлівых, які неаднойчы перамагаў на рэспубліканскай сцэне. Цяпер педагог рыхтуе школьнікаў да выступлення на Міжнародным дзіцячым фествалі КВЗ у Анапе.

Узнагароду Максіму Антонаву ўручыў кампазітар Эдуардж Ханок. Фота на памяць. Фота ВК

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание