Наверх
Слоним
пасмурно
-1 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-0 °C
Мосты
пасмурно
-0 °C
Дятлово
пасмурно
-0 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.2667
USD 2.0476
RUB(100) 3.2008
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мова і наша доля

22 августа 2019 9:28
Поделиться:

Аляксей ЯКІМОВІЧ

Чэрвень, ліпень, жнівень… Мовы нашай срэбра. Лівень.

У канцы жніўня быў у Мінску. Нягледзячы на тое, што размаўляў толькі на

беларускай мове, за цэлы дзень у сталіцы Беларусі не пачуў ніводнага беларускага слова.

Міжволі нагадалася выказванне нашай слаўнай паэтэсы Ларысы Геніюш, якую за вернасць Бацькаўшчыне сталіністы жорстка пакаралі: у 1949 годзе за дзейнасць ва ўрадзе БНР асудзілі на 25 гадоў. Вось гэтае горкае выказванне: «Існаванне беларусаў як нацыі пад пагрозай. Калі сталіністы папрацуюць яшчэ два-тры дзсяцігоддзі, ад Беларусі застанецца хіба толькі геаграфічная назва. Якое ж гэта вар`яцтва – свядома знішчаць адну з самабытных галін славянскага дрэва!» (Газета «Народная воля» ад 9 жніўня 2019 года, артыкул зняволенай ГУЛАГа Яраславы Людкевіч «Пані Ларыса з сонечнай усмешкай», з украінскай мовы пераклаў Міхась Скобла).

Дык што рабіць? Змірыцца і хадзіць павесіўшы галаву, раз-пораз паўтараючы ў

цемру: «Такая наша доля?»

Шлях у цемру – тупіковы шлях. Ніякай радасці не прынясе і размова з цемрай.

Паспрабуем самастойна, без папругі (успомніліся неўміручыя словы Якуба Коласа з паэмы «Новая зямля» «А будзе йсці навука туга, падгоніць бацькава папруга») вывучыць мову.

Можна пачаць з тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Сярод змешчаных там слоў вы, напэўна, знойдзеце тыя, якія ні разу не чулі. Магчыма, наступнае: блік – светлая пляма на цёмнай паверхні; водбліск. Мажліва, такое: баравіна – узвышаны ўчастак лесу ў сасновым бары. Можа быць іншае: бруіцца – цячы, пераліваючыся па няроўным дне. У тлумачальным слоўніку ёсць даўняе слова «брук» – вуліца, дарога, вымашчаная каменем.

А яшчэ вы зможаце вывучыць словы, што абазначаюць назвы прафесій.

Бондар – майстар, які вырабляе бочкі.

Бортнік – той, хто займаецца лясным пчалярствам, здабывае мёд дзікіх пчол.

Вазак – той, хто перавозіць грузы на кані.

Веснік – той, хто прыносіць вестку.

Ганчар – майстар, які вырабляе гліняную пасуду.

Гарбар – спецыяліст, які вырабляе скуры.

У тлумачальным слоўніку знойдзеце і назвы даўніх беларускі прыладаў і страў.

Верашчака – вадкая мучная страва з кавалачкамі сала, каўбас, свіных рабрынак.

Бліны з верашчакай.

Крупнік – малочны суп з якой-небудзь крупы.

Венцер – рыбалоўная сетка ў форме мяшка, нацягнутага на абручы.

Даёнка – пасудзіна, у якую дояць кароў; дайніца.

Кадаўб – бочка з цэльнага адрэзка тоўстага дрэва, выдзеўбанага ўнутры.

Кадаўбец – невялікі кадаўб.

Кадзь – вялікая бочка.

Некаторым з вас з падобнымі словамі захочацца скласці невялікі верш? Калі ласка. Мова ўжо запаліла перад вамі зялёны агонь святлафора. Я вырашыў зарыфмаваць радкі са словамі «блік», «брук», «баравіна».

На сцяне з`явіўся блік,

Праз хвіліну згінуў, знік.

Блік рухавы, не ўцякай,

Са мной крыху пагуляй.

На ўвесь горад

Чуваць стук.

Гэта конь

Ступіў на брук.

Ён не проста так

Ідзе.

Гаспадар яго

Вядзе.

Пазірае

Гаспадар

На каня, на свой

Тавар.

Як памешчык,

Баравіна

Паглядае

На нізіну.

Не сябруе

Баравіна

З нізкай,

Нізенькай

Нізінай.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание