Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Што будзе адбывацца на тэатральнай пляцоўцы падчас свята ў Слоніме

22 августа 2019 9:41
Поделиться:

Слонімскі драмтэатр. Фота www.slonimteatr.by

На святочнай тэатральнай пляцоўцы будзе гучаць "Жывая класіка" ў выкананні юных чытальнікаў, пераможцаў абласных этапаў конкурсу. Таксама яна стане сцэнай для батлеечных спектакляў, якія пакажуць артысты з розных гарадоў Беларусі, паведамляе "Гродзенская праўда".

Тэатральная пляцоўка пачне сваю працу напярэдадні асноўнага дзейства, 31 жніўня. Так, у суботу 15 юнакоў і дзяўчат з розных куточкаў краіны пакажуць са сцэны Слонімскага драмтэатра сваё майстэрства дэкламацыі ў конкурсе «Жывая класіка».

У нядзелю, 1 верасня, ва ўнутраным дворыку тэатра адбудзецца касцюміраваны паказ, які адкрые сам Міхаіл Казімір Агінскі, заснавальнік вядомага на ўсю Еўропу слонімскага тэатра.

Пасля адкрыцця свята гасцям будуць паказаны 20-мінутныя пастаноўкі батлеечных тэатраў са Смаргоні, Міра і Ліды.

Пасля на сцэне тэатра будуць ганараваць прызёраў і пераможцаў ХХVII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

Не абыдзецца без шчодрых падарункаў — бібліятэчныя фонды Слонімшчыны папоўняцца 700 выданнямі ад прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание