
Рамонт ідзе

Садзік №1 у Мастах
Найперш будаўнікі знялі стары дах. Адначасова пачаліся працы па замене абсталявання ў харчблоку.
Пасля таго, як быў зняты дах, падчас навальніцы вада пашкодзіла другі паверх. Абсталяванне ў харчблоку было заменена своечасова, і тым былі задаволены яго работнікі.
На пачатку жніўня частка дзетак вярнулася ў садок, нягледзячы на тое, што рамонт не закончаны. Іх размясцілі на першым паверсе. На другім рамонт працягваецца. Ён цяпер ідзе павольна.
Нядаўна на працягу тыдня работы ў садку не вяліся, бо брыгаду рабочых перакінулі на іншы тэрміновы аб`ект.
Адначасова мяняюць трубы каналізацыі. На насыпаных побач з траншэямі кучах пяску можна пабачыць, як, нягледзячы на бяспеку, гуляюць дзеці.
Адсутнічае шыльда з абвесткаю, хто вядзе працу, хто кантралюе і які тэрмін выканання работ.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь