
Эдуард Іосіфавіч Арочка
Здаецца, толькі ўчора мы пісалі пра 90-гадовы юбілей слыннага земляка, узгадвалі яго няпросты жыццёвы шлях, які пачаўся 16 студзеня 1929 года ў вёсцы Вецявічы на Слонімшчыне, і вось дачка паведаміла з Кобрына, што яе бацькі больш няма. Пахавалі яго 15 жніўня.
Аўтар гэтых радкоў, які ведаў Эдуарда Іосіфавіча з дзяцінства, і калектыў рэдакцыі «Газеты Слонімскай», дзе Эдуард Арочка друкаваў свае ўспаміны пра жыццё і працу, а фактычна ўзнаўляў гісторыю перадваеннай, ваеннай і пасляваеннай Слонімшчыны, выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім нябожчыка.
Эдуард Арочка з`яўляўся чалавекам-эпохай у гісторыі нашага краю. На Слонімшыне яшчэ жывуць тыя, хто працаваў разам з ім і пад яго кіраўніцтвам і хто помніць яго добрым словам.
Светлая памяць!
Фота з архіва «ГС»
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь