Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
легкий дождь
13 °C
EUR 2.2768
USD 2.0511
RUB(100) 3.1859
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Рагозніцкую сярэднюю школу будуць вазіць дзяцей з Пацавічаў

25 августа 2019 12:42
Поделиться:

Школьны аўтобус. Ілюстрацыйнае фота

На мінулым тыдні вёску Вялікая Рагозніца (сельгаспрадпрыемства «Імя Адама Міцкевіча») наведала намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнага развіцця Марына Давыдзік.

У мясцовым клубе была сабрана аўдыторыя. Марына Восіпаўна спачатку распавяла пра заканчэнне ўборкі ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Затым перайшла да паспяховых вынікаў уборкі ў раёне. Яшчэ расказала пра выпуск пліты, фанеры, крухмалу і іншай прадукцыі ў раёне ды яе экспарт у замежжа.

Урэшце, перайшла непасрэдна да сферы дзейнасці, за якую яна адказвае. Тут прысутным было сказана, колькі школьнікаў адпачылі ў лагерах, якое атрымліваюць добрае харчаванне ды яшчэ пра іх бяспеку падчас адпачынку ля вадаёмаў. Не прамінула пагутарыць на тэму, як дапамагчы сабрацца 800 дзеткам са шматдзетных сем`яў раёна і іншых катэгорый да школы.

Давыдзік таксама паведаміла, што ў Рагозніцкай СШ з гэтага навучальнага года пабольшае навучэнцаў. Павялічыцца яно з-за таго, што туды будуць дастаўляцца дзеткі з Пацавічаў. А школьны аўтобус перададзены мясцоваму сельгаспрадпрыемству. Да школы пераедзе з Пацавічаў і дзіцячы садок. Там для дзетак завяршаецца рамонт памяшканняў.

Што да Пацавіцкай сярэдняй школы, то, хутчэй за ўсё, гэты навучальны комплекс чакае лёс зачыненых раней школ у Малькавічах, Галубах, Струбніцы, дзе выстаўленыя на продаж школьныя будынкі незапатрабаваныя і прыходзяць у непрыдатнасць.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание