Наверх
Слоним
переменная облачность
12 °C
Зельва
переменная облачность
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
14 °C
Мосты
облачно с прояснениями
14 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
14 °C
Барановичи
переменная облачность
11 °C
EUR 6.8285
USD 3.2909
RUB(100) 8.0933
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Алесь Масюк са Слоніма праз ААН дамагаецца рэалізацыі права на доступ да правасуддзя

26 августа 2019 11:29
Поделиться:

Алесь Масюк

Больш года актывіст БХД са Слоніма Алесь Масюк дамагаўся прыцягнення да крымінальнай адказнасці старшыні адной з выбарчых камісій Слоніма. Гэтай асобай на мінулагодніх выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў быў перароблены падпісаны і агалошаны выніковы пратакол, які з іншымі лічбамі быў перададзены ў раённую выбарчую камісію, паведамляе http://harodniaspring.org.

За гэты час Алесь Масюк звяртаўся з заявамі ў пракуратуру, міліцыю, структуры Следчага камітэта. Распачынанне крымінальнай справы залежала ад апошняй структуры. Аднак яна адмовіла. Пры гэтым адмову не аформіла пастановай, як таго патрабуе працэсуальнае заканадаўства, даслаўшы заяўніку бюракратычную адпіску. Спроба Алеся Масюка абскардзіць дзеянні следчага ў суд да станоўчага выніку не прывяла. Суд Слонімскага раёна не прыняў скаргу да разгляду. Маўляў, абскарджанню падлягаюць толькі пастановы следчага.

Пазіцыю раённага суда Алесь Масюк абскардзіў у Гарадзенскі абласны суд. Але той палічыў дзеянні раённага суда правамернымі.
У выніку Алесю Масюку на фармальных падставах адмоўлена ў доступе да правасуддзя.
Але ён вырашыў пераадолець і гэту перашкоду. Таму некалькі дзён таму накіраваў у ААН індывідуальную скаргу, у якой абвінаваціў Рэспубліку Беларусь у парушэнні артыкула 14 Міжнароднага Пакта аб грамадзнякіх і палітычных правах. У гэтым артыкуле гаворыцца: кожны мае права пры вызначэнні яго правоў і абавязкаў у грамадзянскім працэсе на справядлівае і публічнае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом.

Наш канал в Telegram