Наверх
Слоним
небольшой дождь
3 °C
Зельва
небольшой дождь
3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
1 °C
Барановичи
небольшой дождь
3 °C
EUR 2.3388
USD 2.1134
RUB(100) 3.323
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Як каты сяброў пасварылі

27 августа 2019 12:49
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Гэтая праўдзівая, смешная ды сумная гісторыя.

Два мастаўляніны ведалі адзін аднаго даўно. Нават лецішчы збудавалі побач. Калі выйшлі на пенсію, між імі паўстала блізкае сяброўства. Усякую працу рабілі супольна, супольна абмяркоўвалі праблемы. Не абыхо­дзілася і без супольнага застолля. У аднаго з іх, Сяргея Іванавіча, быў напаўсіямскі кот. Калісьці малым кацянём нехта выкінуў яго на лецішчы, бо гэта ў гараджан звычайная з`ява. Чалавек падабраў ката, назваў яго Борманам ды пачаў карміць. Кот прывязаўся да новага гаспадара і стаў жыць ля дачнага доміка. З гадамі паўстала сапраўднае чалавеча-кашэчае сяброўства. З цягам часу Сяргей Іванавіч стаў наведваць свайго гадаванца штодня: летам і зімою, у снег і дождж. Кот чакаў яго, і чакаў арыгінальна. Залазіў на яблыню, сядаў на галіну ды паглядаў на дарогу, а калі там паказваўся гаспадар, то бег яго сустракаць.

Сяргей Іванавіч стаў угаворваць суседа завесці сабе ката. Доўга ўгаворваў і ўрэшце ўгаварыў. Неўзабаве на падворку Андрэя Пятровіча з`явіўся няведама якой пароды мажны рыжы кот і стаў там жыць.

З першага дня Рыжман (так назвалі ката) варажнеча паставіўся да суседа. Між катамі сталі ўзнікаць бойкі. Стары кот стараўся іх пазбягаць.

Аднаго разу Сяргей Іванавіч прывёз свайму любімцу сняданак, паклаў у прызначанае месца, а сам пайшоў у агарод. Праз нейкае імгненне пачуўся страшэнны кашэчы лямант. Чалавек паспяшаў на той гвалт, ды не паспеў. Яго Борман, адкінуўшы лапы, нерухома ляжаў каля доміка. Тады Сяргей Іванавіч пачаў дзейнічаць. Папрасіў другога суседа, які меў аўтамабіль, неадкладна паехаць у ветлякарню. Там ён з жахам выслухаў сумны вердыкт: нанесеныя Борману раны не сумяшчальны з жыццём. Рыжман проста перагрыз свайму апаненту шыю, і неўзабаве той памёр.

Яго прыстойна пахавалі на лецішчы гаспадара. Затым адбыліся вялікія памінкі: мужчыны з`ездзілі ў краму, набылі га­рэлкі ды зладзілі стол. Кот-нябожчык, на жаль, не чуў тых хвалебных од, што казаліся пра яго.

З таго часу Сяргей Іванавіч не вітаецца з Андрэем Пятровічам.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание