Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 2.2619
USD 2.05
RUB(100) 3.1842
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

“Запішыся беларусам!” Як жыхары Беларусі мяркуюць адказаць на “нацыянальнае” пытанне падчас перапісу

27 августа 2019 16:33
Поделиться:
У Беларусі з 4 па 30 кастрычніка пройдзе перапіс насельніцтва. Адным з пытанняў анкеты будзе пытанне пра нацыянальнасць. Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя МасМедыі” заклікае тых, каму неабыякавы лёс нашай краіны, запісвацца беларусамі.

Нацыянальнасць – не пытанне крыві, нацыянальнасць – твая самаідэнтыфікацыя. Можна не мець продкаў-беларусаў, можна быць мусульманінам, можна быць цемнаскурым, і адчуваць сябе беларусам. Калі ты ім пачуваешся, ты маеш права запісаць сябе беларусам.

Пра гэта наш відэаролік.

 

Вікторыя Анохава-Жураўлёва, шматдзетная маці

«Я выхоўваю 13 дзяцей і для мяне вельмі важна, каб мае дзеці ведалі, дзе іх карані, якую яны маюць спадчыну. Я раблю многа, каб яны разумелі, што яны беларусы. Асабліва важна гэта ва ўмовах, калі суседняя дзяржава вельмі актыўна спрабуе пераканаць нас, што мы не з’яўляемся асобным народам».

Марына Шукюрава (Руся), спявачка

«Я нарадзілася ў Беларусі, але ў мяне зусім няма беларускіх каранёў. Тым не менш я лічу сябе дзіцем менавіта гэтай культурнай калыскі, вывучаю беларускую мову, беларускія песні. Менавіта таму я, намагаючыся адчуць сябе існую, вывучаю беларускую мову і карыстаюся дзвюма мовамі ў жыцці».

Андрусь Такінданг, мастак, музыкант

«Калі вы усведамляеце сябе беларусамі, калі вы хочаце даць шанец беларускай мове, то давайце яго: запісвайцеся беларусамі, кажыце, што вы размаўляеце па-беларуску. І, натуральна, размаўляйце па-беларуску!»

Ібрагім Цынкевіч, вернік

«Я мусульманін. З часоў Вялікага Княства Літоўскага іслам жыў поруч з іншымі канфесіямі. І сёння я шчаслівы быць беларусам і свабодна вызнаваць сваю рэлігію. Запісвайся ў беларусы!»

Яўген Філенка, праграміст

Адам Глобус, пісьменнік, мастак

«Я – беларус. Я – не паляк, хоць большасць маёй сям’і ходзіць у касцёлы, я – не ўкраінец, хоць люблю сказаць: “Язык да Кіева давядзе”, я – не рускі, хоць бацькі пахрысцілі мяне ў праваслаўнае царкве. Я – беларус. Так думаю, так лічу, і так кажу: я – беларус!»

Дар’я Альперн-Каткоўкая, юрыстка, блогерка

«Я нарадзілася ў Менску, жыла ў некалькіх краінах Еўропы: на Балканах. А цяпер я жыву ў Ізраілі. Я заўсёды памятаю хто я і адкуль. І таму, канечне, я запішуся беларускай».

Ларыса Сапач, настаўніца

«Я працую ў школе з моладдзю. І імкнуся, каб яны былі беларусамі. Мы з імі спяваем, танчым, чытаем, выступаем па-беларуску. І я хачу бачыць сваіх вучняў беларусамі. Як і вас. Запісвайцеся беларусамі!»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание