Наверх
Слоним
небольшая облачность
4 °C
Зельва
небольшая облачность
4 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
6 °C
Мосты
облачно с прояснениями
6 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
6 °C
Барановичи
переменная облачность
4 °C
EUR 3.0295
USD 2.5548
RUB(100) 3.3685
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Птушыны інтэрнат з’явіўся каля СШ №5 у Слоніме

30 августа 2019 9:58
Поделиться:
У двары сярэдняй школы №5 у Слоніме напярэдадні свята беларускага пісьменства і друку з`явілася арыгінальная форма са шпакоўнямі.


Каля двух дзясяткаў рознакаляровых птушыных домікаў прымацавалі да галінак бярозы, вырабленай з металу. На шпакоўнях намаляваны літары беларускага алфавіту.

Нагадаем, што ў гэтай школе ў суботу, 31 жніўня, пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Слонімскія чытанні». Арганізатарамі імпрэзы з`яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі, Гродзенскі аблвыканкам, Слонімскі райвыканкам.

Будзе таксама дзейнічаць выстава «Мы ёсць народам! (Мітрафан Доўнар-Запольскі)», прысвечаная гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, а таксама выставачны праект «Маладая Беларусь: асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР. Іх арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Наш канал в Telegram