Наверх
Слоним
слегка облачно
19 °C
Зельва
слегка облачно
19 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
пасмурно
18 °C
EUR 2.268
USD 2.0388
RUB(100) 3.1884
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Праграма Дня беларускага пісьменства ў Слоніме 31 жніўня — 1 верасня

31 августа 2019 20:05
Поделиться:
ПРАГРАМА СВЯТА

31 жніўня

09.30-10.00

Слонімскі райвыканкам (вул. Чырвонаармейская, 40)

Урачыстае адкрыццё кніжнага магазіна «Санет»

10.00-20.00

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

Цэнтральная плошча (вул. Чырвонаармейская, 40)

Павільёны: «Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь» (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», прэзентацыі выдавецкіх праектаў); «Друкарскі двор XVI стагоддзя»; «Слова пісьменніка» (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі); Праекты: кнігі – пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў «Мастацтва кнігі»; кнігі, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямацка-фашысцкіх захопнікаў; кнігі пісьменнікаў-юбіляраў; кнігі, прысвечаныя Году малой радзімы; грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам»; выстаўка «СМІ Гродзеншчыны»; выстаўка самаробнай кнігі; выстаўка адукацыйных выданняў; паштовы падворак «Ад старажытных часоў да сучаснасці»; прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь; святочны гандаль кнігай

11.00-19.00

Дзіцячая пляцоўка «Вясёлка дзяцінства» (гарадскі парк па вул. Опернай)

11.00-13.00

Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр (аг. Жыровіцы, вул. Саборная, 57)

Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго»

11.00-17.00

Сярэдняя школа №5 (вул. Чырвонаармейская, 46)

Навукова-практычная канферэнцыя «Слонімскія чытанні»

11.00-17.00

Гарадскі парк (вул. Оперная)

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»

11.00-19.00

Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў (вул. Чырвонаармейская, 23)

Фотавыстаўка «Бачу Беларусь такой…» Уладзіслава Цыдзіка

11.00-19.00

(вул. Чырвонаармейская)

Выставачныя праекты «Друкаваныя выданні на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 20-39 гг. XX стагоддзя», «Паэты і пісьменнікі Беларусі на медалях і манетах»

12.00-19.00

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Я. Стаброўскага (пл. Леніна, 1)

Мастацкі праект «Куншты малявання. Адзін дзень з жыцця Сапегаў». Прэзентацыя праекта «VKL3D» – макета Крэўскага замка з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці»

12.00-19.00

Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» (вул. Першамайская, 10)

Выстава «Слонім і наваколле». Выстава рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімшчыны. Выставачная экспазіцыя, прысвечаная 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

15.00-19.00

(вул. Чырвонаармейская)

«Коласаўскія чытанні», прысвечаныя 75-годдзю заснавання Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа

16.30-17.30

Хрэсны ход удзельнікаў Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга і адкрыццё капліцы ў гонар святых Пятра і Фяўронні

17.00-19.00

Слонімскі драматычны тэатр (пл. Леніна, 13-4)

Фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

19.00-22.00

Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку (вул. Чырвонаармейская, 25)

Спектакль «Вечар» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

21.30-23.00

Жыровіцкі цэнтр культуры (вул. Саборная, 46)

Духоўна-асветніцкая сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі з жыхарамі аг. Жыровічы

1 верасня

07.15-07.45

Эдэмскі сад Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра

Пасадка Саду Малітвы

09.30-11.30

Свята-Троіцкі сабор (Слонім, вул. В. Крайняга, 23)

Божая Літургія ў Свята-Троіцкім саборы. Перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан

10.30-11.00

Дзіцячая пляцоўка «Вясёлка дзяцінства» (гарадскі парк, вул. Оперная)

Акцыя «Мая Радзіма Беларусь» (урачыстае ўручэнне падарунка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першакласнікам Слонімскага раёна)

10.00-19.00

«Добрая кніга – дзецям» (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны)

10.00-17.00

Цэнтральная плошча (вул. Чырвонаармейская, 40)

Квэст-гульня «Код Сапегі»

10.00-18.00

Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (вул. Першамайская, 10)

Выстаўка «Слонім і наваколле». Выстаўка рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімшчыны. Выставачная экспазіцыя, прысвечаная 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

10.00-17.00

Сярэдняя школа № 5 (вул. Чырвонаармейская, 46)

Выстаўка «Мы ёсць народам! (Мітрафан Доўнар-Запольскі)», прысвечаная гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Выставачны праект «Маладая

Беларусь: асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР

10.00-18.00

Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў (вул. Чырвонаармейская, 23)

Фотавыстаўка «Бачу Беларусь такой…» Уладзіслава Цыдзіка

10.00-20.00

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

Цэнтральная плошча (вул. Чырвонаармейская, 40)

10.00-20.00

Гандлёвая пляцоўка «Гастра-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі» (вул. Чырвонаармейская)

Кірмаш прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці

10.00-20.00

Пляцоўка «Народная культура – крыніца духоўнасці» (вул. Чырвонаармейская)

10.00-20.00

вул. Чырвонаармейская, 23

Выстава кампазіцый з кветак «Кветкавы карагод»

10.00-20.00

Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку» (вул. Чырвонаармейская, 25)

Выстаўка «Жаночы твар Перамогі»

10.00–20.00

Пляцоўка «Маладзёжная» (вул. В. Крайняга)

Канцэртная праграма «Дарогамі Перамогі». Рэспубліканскі патрыятычны праект «Беларусь помніць». Работа графічнай, паэтычнай і інтэлектуальнай майстэрняў. Майстар-клас «Колер настрою». Тэатральная пастаноўка казкі «Чортаў скарб». Акцыя «Чытаем разам». Акцыя «Разам з вышыванкай «Мае карані». Фотазона «Зорка пажаданняў». Акцыя «Слонім — здаровы горад». Фотаквілт «75 мірных год». Ваенная агітбрыгада «Слава перамогі ў сэрцах пакаленняў». Праект «Фотасушка». Конкурсная праграма (група «WaitWotion»). Майстар-клас па графіці (мастак Аляксандр Ёрш, г. Слонім). Інтэрактыўная праца фокусніка Сяргея Лябецкага (Мінск).

10.00-20.00

Пляцоўка «Хараство умелых рук» (пл. Леніна, 1)

Майстар-класы па народным ткацтве, ганчарстве, кавальстве, пляценні з прыродных матэрыялаў, лозапляценні, традыцыйнай выцінанцы і сучасных тэхніках мастацкай работы з паперы

10.00-20.00

Пляцоўка «Фальклорная» (сквер на пл. Леніна)

Абласны конкурс ансамбляў беларускай музыкі і песні, ансамбляў народнай песні «І родная мова як песня гучыць». Выстаўка-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзенскай вобласці

10.00-20.00

Выставачная пляцоўка мастакоў (пл. Леніна)

Мастацкая выстаўка-продаж твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў». Выстаўка работ мастакоў Слонімшчыны «Арт-

Слонім». Выстаўка работ вучняў дзіцячых школ мастацтваў Слонімскага раёна

10.00-20.00

Дзіцячая пляцоўка «Вясёлка дзяцінства» (гарадскі парк, вул. Оперная)

Алея інтэрактыўных пляцовак «Кнігам-юбілярам прысвячаецца…». Канцэрт лепшых дзіцячых калектываў Слонімскага раёна. Сюжэтна-гульнёвыя і анімацыйныя праграмы (народны гульнёвы тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх», народны тэатр гульні «100 сяброў», народны тэатр студыі гульні

«Гульнёвы кірмаш», народны тэатр «Вясёлы дворык», народны тэатр гульні «Анфас»). Конкурс малюнка на асфальце «Малюем мір». Прэзентацыя дзіцячых бібліятэк Гродзенскай вобласці «Жамчужына дзіцячай літаратуры». Святочны гандаль дзіцячай кнігай.

10.00-20.00

Пляцоўка каля Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа (вул. Савецкая, 6)

Пляцоўка нацыянальных літаратур «Дыялог літаратур – дыялог культур»

10.00-20.00

Пляцоўка «Дакрануцца да духоўнасці» (вул. В. Крайняга)

Выстаўка-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, манастырскага чаю і выпечкі

10.00-20.00

Пляцоўка прафесійна-тэхнічных устаноў (вул. Савецкая)

Выстаўка вырабаў навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў Гродзенскай вобласці

10.00-20.00

Пляцоўка «Гартаючы гісторыі старонкі…» (вул. Оперная)

Выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі Гродзенскай вобласці. Тэатралізаваныя паказы рыцарскіх клубаў Гродзеншчыны. Канцэртная праграма з удзелам ансамбляў сярэдневяковай музыкі і танцаў Гродзеншчыны. Майстар-класы па сярэдневяковых танцах, конкурсна-гульнёвыя праграмы «Рыцарскія забавы»

10.00-20.00

Турыстычная пляцоўка «Гродзеншчына запрашае» (вул. Чырвонаармейская, 40)

Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Гродзенскага рэгіёна. Аглядныя экскурсіі «Слонім – горад над Шчарай». Накірункі: Слонім гістарычны: 1. Заснаванне горада: дэ-факта, дэ-юрэ. 2. Горад Магдэбургскага права. 3. Слонім на скрыжаваннях 4 дарог, 4 культур, 4 рэлігій. 4. Гісторыя Слоніма ў назвах вуліц. Слонім культурны: 1. Палескія Афіны. 2. Мецэнаты Слонімшчыны. 3. Людзі, якія праславілі Слонім. 4. Міхал Казімір Агінскі і яго «Сядзіба муз». 5. «І спачатку было слова». Слонім архітэктурны (XVII-XXI ст.ст.): 1. Архітэктурная спадчына Слоніма – гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь. 2. Найцікавейшыя пабудовы XIX-XXI ст.ст.: асабнякі, жылыя дамы, будынкі грамадскага і прамысловага прызначэння, тэатр. Наваколле Слоніма 1. Жыровічы – жамчужына «Залатога кальца» Слонімшчыны. 2. Комплекс былой сядзібы графа Пуслоўскага «Альбярцін». Велаэкскурсія да Расколатага каменя з наведванннем комплексу былой сядзібы графа Пуслоўскага «Альбярцін» (веласіпеды даюцца бясплатна). Аглядная экскурсія па аграгарадку Жыровічы з наведваннем заалагічнага парку «Эдэмскі сад». «Мабільны музей акіяна» — незвычайны мабільны музей-лабараторыя акіяна сталічнага Цэнтра акіянаграфіі

11.00-14.00

Адкрытая шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка СДЮШАР №2 (вул. Някрасава, 1А)

Адкрыты турнір г.Слоніма па гандболе

11.00-16.00

Гарадскі парк (вул. Оперная)

Адкрыты турнір г.Слоніма па шашках, шахматах

17.00-20.00

Адкрытая шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка СДЮШАР №2 (вул. Някрасава, 1А)

Адкрыты турнір г. Слоніма па міні-футболе

11.10-11.30

пл. Леніна

Урачыстае адкрыццё помніка Льву Сапегу

11.30-11.55

Урачыстае шэсце, прысвечанае XXVІ Дню беларускага пісьменства

12.00-20.00

Пляцоўка «Чароўнае слова тэатра» (унутраны дворык Слонімскага драматычнага тэатра (пл. Леніна, 13-4)

Работа тэатраў батлейкі Гродзенскай вобласці. Канцэртная праграма класічнай музыкі

12.00-13.40

Галоўная сцэнічная пляцоўка (перад Слонімскім цэнтрам культуры і адпачынку, вул. Чырвонаармейская, 25)

УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі

11.00-20.00

Спартыўная пляцоўка (вул. Някрасава, 1А, вул. Оперная)

12.00-14.00

Гарадскі парк (вул. Оперная)

Адкрытае першынство Слонімскага раёна «Дзіцячая лёгкая атлетыка»

12.00-14.00

Канал Агінскага (раён гарадскога парка)

Адкрытае першынство г. Слоніма па веславанні на байдарках і каноэ

12.00-17.00

Гарадскі парк (вул. Оперная)

Паказальныя выступленні выхаванцаў аддзяленняў па відах спорту арганізацый фізічнай культуры і спорту: мастацкая гімнастыка, тайландскі бокс, каратэ, дзюдо, чэрлідынг

14.00-16.00

Слонімскі драматычны тэатр (пл. Леніна, 13-4)

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Перадача кніг бібліятэцы і іншым установам г. Слоніма ў рамках рэспубліканскай акцыі «Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў»

15.00-16.00

Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» (вул. Першамайская, 10)

Прэзентацыя праектаў тэлеканала «Беларусь 3». «Сваімі словамі» – прэм`ера тэлевіктарыны пра мову і літаратуру (вядучая Алена Трацэнка). Творчая сустрэча з аўтарам праграмы «Суразмоўцы», пісьменнікам Навумам Гальпяровічам

14.00-17.00

г.Слонім, аг.Сялявічы, в.Вялікая Кракотка

Духоўна-асветніцкія сустрэчы ўдзельнікаў экспедыцыі «Дарога да Святыняў» у Нядзельнай школе г.Слоніма, Сялявіцкі яслі-сад базавая школа Слонімскага раёна, Свята-Зосіма-Саваціеўскі Вялікакракоцкі мужчынскі манастыр

14.00-17.00

Адкрытая шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка СДЮШАР №2 (вул. Някрасава, 1А)

Адкрыты турнір г. Слоніма па валейболе

14.30-14.40

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

Цэнтральная плошча (вул. Чырвонаармейская, 40)

Урачыстая цырымонія спецыяльнага памятнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанага XXVІ Дню беларускага пісьменства ў Слоніме

14.30-16.00

Галоўная сцэнічная пляцоўка (перад Слонімскім цэнтрам культуры і адпачынку, вул. Чырвонаармейская, 25)

«Край бацькоўскі, мой край беларускі» — літаратурна-мастацкая дзея

17.00-18.20

Спектакль «Камедыя» У.Рудава Слонімскага драматычнага тэатра

20.00-22.00

Галоўная сцэнічная пляцоўка (перад Слонімскім цэнтрам культуры і адпачынку» вул. Чырвонаармейская, 25)

ЗАКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Бялынічы Магілёўскай вобласці. Канцэрт майстроў мастацтваў «Льецца песня па-над Шчарай».

Святочны феерверк

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание