Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 6.7682
USD 3.3032
RUB(100) 8.0253
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Далі другую спробу паступіць у семінарыю ў Жыровічах

4 сентября 2019 10:02
Поделиться:

Семінарыя ў Жыровічах

Адміністрацыя семінарыі прыняла рашэнне да 6 верасня прадоўжыць тэрмін падачы дакументаў для паступлення на багаслоўска-пастырскае аддзяленне ці багаслоўска-педагагічнае аддзяленне (у абодвух выпадках завочнай формы навучання) Мінскай духоўнай семінарыі, якая знаходзіцца ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.

Жадаючыя вучыцца ў семінарыі павінны будуць здаць іспыты па напісанні сачынення-экспромта на біблейскую ці царкоўна-гістарычную тэму, пагутарыць з выкладчыкамі і рэктарам семінарыі. Акрамя таго, яны пакажуць веды па Біблейскай гісторыі Старога і Новага Запавету, Катэхізісу, Царкоўнай гісторыі і Царкоўным уставе (для абітурыентаў багаслоўска-пастырскага аддзялення завочнай формы).

Абітурыенты багаслоўска-педагагічнага аддзялення завочнай формы прадэманструюць веды па Біблейскай гісторыі Старога і Новага Запавету, Катэхізісу, Царкоўнай гісторыі, пакажуць глыбокае веданне малітваў на памяць і чытанне Псалтыра на царкоўнаславянскай мове.

Наш канал в Telegram