Наверх
Слоним
ясно
18 °C
Зельва
ясно
18 °C
Волковыск
переменная облачность
19 °C
Мосты
переменная облачность
19 °C
Дятлово
переменная облачность
19 °C
Барановичи
переменная облачность
17 °C
EUR 3.0414
USD 2.5658
RUB(100) 3.4205
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Леў са Слоніма паказаў нораў і стаў чэмпіёнам свету па шашках

4 сентября 2019 15:20
Поделиться:

Марат Леў (у цэнтры)

Марат Леў стаў чэмпіёнам у заліку юніёры на моладзевым чэмпіянаце свету па шашках-64, які праходзіў з 22 жніўня да 1 верасня ў спарткомплексе Аквалайф пасёлка Кранева (Балгарыя). Аляксандра Сіняк — другі прадстаўнік беларускай зборнай ад Слоніма — сярэбраны прызёр, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі шашак.

Асабістыя спаборніцтвы праводзіліся асобна сярод юнакоў і дзяўчат у шасці ўзроставых групах па трох праграмах: класічнай, хуткай і бліскавічнай. У бліскавічнай праграме, якая адбылася 23 жніўня, Марат Леў стаў другім, а Аляксандра Сіняк — трэцяй.

Пасля крыху няўдалага выступлення ў першы дзень спаборніцтваў юнак змог адолець хваляванне і перамагчы ў хуткай гульні. На жаль, Аляксандра больш не змагла ўзысці на п`едэстал.

Упершыню падчас чэмпіянату свету быў праведзены камандны чэмпіянат свету сярод каманд юнакоў і каманд дзяўчат. Першы камандны чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні праходзіў 25 жніўня. У скла­дзе каманды ігралі спартсмены да 17, 14 і 11 год. Сярод іншых у юнацкую зборную Беларусі ўваходзіў Марат Леў. Разам з камандай беларускіх дзяўчат-шашачніц яны зрабілі залаты дубль.

На рахунку беларускай зборнай 8 залатых, 11 сярэбраных і 6 бронзавых медалёў. Па колькасці ўзнагарод зборная Беларусі абышла каманду з Расіі і Узбекістана і заняла пачэснае першае месца ў выніковай табліцы. Усяго ж у спаборніцтвах удзельнічалі 15 краін.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание