
На прыступках

З дзецьмі вясной
На вясновы фотаздымак жанчын з дзецьмі, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, першай адгукнулася наша чытачка Вера Шаўцова.
— Я на гэтым здымку пазнала сябе. Я тут стаю, кучаравая, у цэнтры ў белай кофце і чорнай сукенцы з букетам у руках. Справа ад мяне стаіць настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі Лілія Уладзіміраўна Шынкевіч, а злева ўсміхаецца настаўніца пачатковых класаў Людміла Іванаўна. Прозвішча яе, на жаль, не ўспомню. Гэта вельмі харошая рубрыка ў газеце. Я толькі некалькі месяцаў назад прыехала ў Слонім пасля 20 гадоў адсутнасці, і вельмі прыемна было ўбачыць сёння гэты здымак з нашай маладосці, — расказала па тэлефоне Вера Міхайлаўна.
Генадзь Стрык са Слоніма пазнаў на здымку сваю матулю Алу Генадзьеўну (крайняя справа), сябе малога ў яе на руках і Лілію Шынкевіч побач. Генадзь Мікалаевіч прызнаўся, што такі самы здымак ёсць у іх дома.
Фота з архіва чытача
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь