
Новы «замок шчасця» на падвясным мосце ў Мастах
Па заведзенай традыцыі маладыя ў дзень шлюбу дзеля трываласці сям`і і шчасця вывешваюць на мастах замкі, а ключ кідаюць у ваду, каб нікому не дастаўся. Не прамінулі той традыцыі і мастаўляне.
Такім месцам быў абраны падвясны мост праз Нёман.
Адзін дасціпны чалавек нядаўна налічыў на парапетах моста 184 замкі.
Мясцовая ЖКГ, якая адказвае за стан аб`екта, нядаўна закончыла паўгадавую замену насцілу. У гэты час мост быў закрыты. Пасля заканчэння работ было вырашана акультурыць мост. Іншага там не маглі прыдумаць, як прыбраць замкі. І яны былі спілаваныя.
Аднак традыцыю спілаваць нельга. Неўзабаве чарговая маладая пара вывесіла свой «замок шчасця».
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь