Наверх
Слоним
небольшой дождь
16 °C
Зельва
небольшой дождь
16 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
облачно с прояснениями
19 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
19 °C
Барановичи
пасмурно
15 °C
EUR 2.7435
USD 2.43
RUB(100) 3.4118
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Водаканал адсудзіў у пенсіянера паўтары тысячы рублёў

7 сентября 2019 11:22
Поделиться:

Міхаіл Гераська ў судзе ў Слоніме

На мінулым тыдні ў судзе Слонімскага раёна разглядалася позва ААТ «Слонімскі водаканал» да вайсковага пенсіянера са Слоніма Міхаіла Гераські аб спагнанні з яго 1541 рубля 48 капеек за самавольнае, па меркаваннях спецыялістаў водаканала, падключэнне да цэнтральнага водаправода.

Пра тое, як стары водаправодны гусак на надворку дома №242 Міхаіла Гераські на Чырвонаармейскай вуліцы ў Слоніме прастаяў з 2008 года да лета 2019 года без патрэбы ды раптам апынуўся для яго гаспадара такім дарагім, мы сёлета пісалі ў №29 «ГС» ад 17 ліпеня ў матэрыяле «Залаты гусак. Ці заўсёды спажывец павінен плаціць?».

Нагадаем, у 2008 годзе спецыялісты водаканала правялі ў хату Міхаіла Гераські новы водаправод побач са старым на надворку, які не ліквідавалі. На той час гаспадар лячыўся ў шпіталі, а калі прыехаў дамоў, то, па яго словах, тэлефанаваў у водаканал ды прасіў, каб абрэзалі стары гусак у 2008-м, у 2009-м і 2010 гадах. У адказ, сцвярджаў Міхаіл Гераська, ён чуў толькі абяцанні гэта зрабіць. Нечаканы для пенсіянера абарот гісторыя са старым гусаком займела пасля планавага наведвання кантралёраў водаканала на сядзібу Міхаіла Гераські 31 траўня 2019 года. Маладыя кантралёркі склалі тады акт аб самавольным падключэнні да цэнтральнага водаправода і прадпісанне аб яго ліквідацыі, а сам гусак апячаталі. Па словах Міхаіла Гераські, тыя паперы ён хутка падпісаў, не ўнікаючы асабліва ў змест, бо лічыў, што гэта прадпісанне на ліквідацыю гусака, з якім ён быў цалкам згодны. Так быў дадзены ход гэтай справе.

Паводле правілаў водазабеспячэння і дзейнага ў гэтай галіне заканадаўства, водаканал налічыў Гераську названую вышэй суму страты і прапанаваў яе аплаціць. Пенсіянер быў з гэтым катэгарычна не згодны. Вырашыць канфлікт на ўзроўні кіраўніцтва водаканала не атрымалася, хоць Міхаіл Іванавіч і пабываў на прыёме ў кіраўніка прадпрыемства і расказаў яму сваю водаправодную гісторыю. У судзе Міхаіл Гераська сам адстойваў свае інтарэсы. Аднак у архівах водаканала не знайшлося ні запісу яго тэлефонных размоў, ні якіх іншых дакументаў, якія б пацвярджалі, што гэты чалавек звяртаўся да іх з просьбай ліквіда­ваць стары водаправод на сваім надворку. Тым часам кантралёркі водаканала (якія выступалі ў судзе як сведкі) сфатаграфавалі, якая чыстая вада цячэ з гэтага старога гусака міма лічыльніка і які ён дагледжаны, робячы выснову, што ім карысталіся.

Калі падчас судовага разгляду справы суддзя запытала ў прадстаўніка водаканала, чаму іх спецыялісты не прыбралі гэты гусак, калі пракладвалі новы водаправод, той адказаў, што яны не абавязаны гэта рабіць, бо, паводле ўсё тых жа правіл карыстання цэнтральным водаправодам, гэта абавязак гаспадара дома. «Без яго заявы водаканал не можа ліквідаваць стары водаправод, а заявы не было», — сказаў у судзе прадстаўнік водаканала.

Вердыкт суда пасля разгляду справы быў прадказальны — позву водаканала да пенсіянера задаволілі ў поўным аб`ёме. Міхаіл Гераська павінен таксама заплаціць яшчэ і 77 рублёў дзяржпошліны.

«За што я павінен плаціць ім такія грошы? Дзе справядлівасць?» — толькі і змог сказаць пасля разгляду справы ў судзе адказчык. Пазней у размове з ка­рэспандэнтам «ГС» Міхаіл Іванавіч прызнаўся, што будзе раіцца са спецыялістамі Таварыства па ахове правоў спажыўцоў, ці варта яму спрабаваць абскардзіць гэтае рашэнне раённага суда ў вышэйшай інстанцыі, пакуль яно яшчэ не ўступіла ў законную сілу.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание